“Абаранкавая акадэмія” запрашае”. У Смаргоні пачаў працаваць фестываль-кірмаш

 

“Абаранкавая акадэмія” запрашае”. У Смаргоні пачаў працаваць фестываль-кірмаш

Галина АНТОНОВА
17.06.2023
1105
Назад ў мінулае, як на машыне часу, патрапілі госці фестывалю-кірмашу “Абаранкавая акадэмія” падчас урачыстага адкрыцця свята. Гасцей віталі былыя ўладары Смаргоні -  Зяновіч, РадзівілПшыздзецкі.  

IMG_0927.JPG

IMG_0949.JPG

IMG_0940.JPG

Пасля галоўнымі гераінямі сцэны сталі абараначніцы. Абаранкі, якія выпякалі нашы майстрыхі, напрыканцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў былі вядомыя далёка за межамі Смаргоні, а падчас фестывалю-кірмашу яны адкрылі ў Смаргоні “Абаранкавую акадэмію”, дзе запрацавалі восем факультэтаў, пра адметнасць якіх тут жа паведамілі гасцям свята і прапанавалі ўсе наведаць.

IMG_0963.JPG

IMG_0983.JPG

IMG_1003.JPG

IMG_1034.JPG

IMG_1089.JPG

Ну, і якое свята без галоўнага сімвала горада Смаргоні – Мядзведзя? Выхаванец мядзведжай акадэміі таксама павітаў прысутных і нават станцаваў для іх.

IMG_1187.JPG

На адкрыцці фестывалю былі і ганаровыя госці. Сярод іх - Вадзім Пабядзінскі, начальнік галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Андрэй Жук, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Яны павіншавалі ўсіх са святам. Да віншаванняў далучыўся і старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык.

IMG_1251.JPG

IMG_1281.JPG

IMG_1291.JPG

Учора, 16 чэрвеня, на пачатку святочных мерапрыемстваў да 520-годдзя горада Смаргоні, быў падняты сцяг Смаргоні, а сёння, 17 чэрвеня, узнялі сцяг фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”. Ганаровая права падняць сцяг было прадстаўлена Вадзіму Пабядзінскаму і намесніку старшыні Смаргонскага райвыканкама Таццяне Шчэберака.

IMG_1310.JPG

IMG_1320.JPG

 Павіталі на адкрыцці імпрэзы і гасцей  з гарадоў-пабрацімаў  Расійскай  Федэрацыі: дэлегацыю з Гусева Калінінградскай вобласці, Арзамаса Ніжагародскай вобласці і Вязьмы  Смаленскай вобласці.

IMG_1388.JPG

У сваю чаргу госці з Расійскай Федэрацыі выказалі словы ўдзячнасці за запрашэнне на свята. Да іх далучыліся Сяргей Бохан і Генадзь Владыка, намеснікі старшынь Маладзечненскага і Лідскага райвыканкамаў.

IMG_1452.JPG

IMG_1443.JPG

Прывітаў прысутных і Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

IMG_1395.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.