Смаргоні – 520! У раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная юбілею горада

 

Смаргоні – 520! У раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная юбілею горада

Галина АНТОНОВА
16.06.2023
4576

На працягу двух дзён Смаргонь будзе адзначаць юбілей горада. Галоўныя гулянні пройдуць у суботу, 17 чэрвеня. А ў пятніцу, 16 чэрвеня, у раённым Цэнтры культуры ўшаноўвалі ганаровых грамадзян Смаргонскага раёна, а таксама тых, хто пісаў і цяпер піша летапіс нашага рэгіёна.

Гукі народнай музыкі ў выкананні народнага ансамбля “Явар” напаўнялі фае РЦК і адразу стваралі святочную атмасферу. Госці – у святочных убраннях. Абмен усмешкамі і  ўспамінамі. Час для сустрэч і цікавых размоў.

zgz4yhd5hdx143m4yxn595nfkbds1jry.jpg

Але неўзабаве ўсіх удзельнікаў імпрэзы запрасілі ў святочную залу. Вядучыя прапанавалі пачаць урачыстасць з прагляду відэафільма пра Смаргонь. Прысутныя змаглі прайсціся па “гістарычным мосціку” ў далёкае мінулае, параўнаць тагачаснае жыццё Смаргоні з сённяшнім. 

Вітаў гасцей святочнай урачыстасці старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Васільевіч Харужык.

Самы хвалюючы момант свята – уручэнне пасведчанняў “Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна”.

У 2023 годзе  спіс “Ганаровых грамадзян Смаргонскага  раёна”  папоўніўся пяццю новымі імёнамі. У іх ліку – былы старшыня Смаргонскага райвыканкама Мечыслаў Гой, дырэктар музея-сядзібы М.К. Агінскага Людміла Градзіцкая, дырэктар КСУП “АграСолы” Вольга Лукьяненка, генеральны дырэктар  ААТ “Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова” Аляксандар Радзевіч і настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподня горада Смаргоні Анатоль Рэзановіч.

IMG_0376.JPG

Дарэчы, дагэтуль звання “Ганаровых грамадзян Смаргонскага раёна” былі ўдастоены 12 жыхароў нашага горада і раёна. Многіх з іх ўжо няма ў жывых. На свята завіталі Таццяна Голубева, заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання, Аляксандр Лях, харавы дырыжор, кіраўнік народнага ансамбля песні і танца імя М.К. Агінскага і Уладзімір Церабун, скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

ж.jpg

IMG_0284.JPG

Сярод ганаровых гасцей, якія прысутнічалі ў зале, былі таксама Віктар Свіла, дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Смаргонскай выбарчай акрузе, Уладзіслаў Галяк,  старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, былыя прадстаўнікі мясцовай улады.

IMG_0662 (1).JPG

IMG_0412.JPG

Віктар Свіла ўручыў старшыні райвыканкама Генадзю Харужыку Падзяку ад старшыні палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў ганаровымі граматамі райвыканкама былі адзначаны  10 працаўнікоў Смаргоншчыны. Узнагароды атрымалі начальнік камбікормавага цэха УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” Галіна Аўгусціновіч, старшыня райсавета ветэранаў Ірына Галдыцкая,  галоўны эканаміст КСУП “АграСолы” Ірына Грышан, рабочы па комплексным абслугоўванні,  рамонце будынкаў і збудаванняў КУП “ЖРЭС” Вадзім Касцюшка, настаўніца СШ №5 Кацярына Катайкіна,  метадыст раённага Цэнтра культуры Вольга Крывянкова, электрагазазваршчык ААТ “Смаргонскі агрэгатны завод” Станіслаў Ляшчэўскі, начальнік лабараторыі падраздзялення “Вадаправодна-каналізацыйная гаспадарка” РУП “ЖКГ” Марыя Мніховіч, дырэктар КУП “Смаргонскі ліцейна-механічны завод” Эдуард Падгайскі і ветэрынарны санітар райветстанцыі Ірына Сліжэўская.

IMG_0478.JPG

IMG_0482.JPG

Узнагароды ад раённага Савета дэпутатаў, якія ўручыў старшыня Сяргей Кудзеньчук, атрымалі начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, намеснік дырэктара КСУП “Сінькі” Мікалай Баранчук, вытворца работ участка механізацыі і спецыяльных работ ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №41” Алег Панамароў, стропальшчык філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” Уладзімір Камінскі і медыцынская сястра ЦРБ Алена Шайко.

IMG_0542.JPG

На свяце адзначылі і самага старэйшага жыхара Смаргоні – Веру Вішняк. Жанчыне – 101 год. Па стане здароўя Вера Усцінаўна не змагла быць на імпрэзе, падарунак уручылі яе праўнучцы.

IMG_0562.JPG

 Прысутныя павіталі і Вадзіма Ліпчонка, бацьку самага маленькага жыхара Смаргоншчыны. 14 чэрвеня ў сям’і нарадзіўся сын.

IMG_0569.JPG

IMG_0673.JPG

З нагоды юбілею горада ў зале прысутнічалі людзі, чыя самаадданая праца на карысць Смаргоншчыны спрыяла яе росквіту і дабрабыту, былыя кіраўнікі раёна і структурных падраздзяленняў райвыканкама, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі – з Вязьмы, горада-пабраціма Смаргоні.

Апошнім, вельмі гучным, акордам імпрэзы стаў гімн “Смаргонская ўрачыстая”, аўтарамі якога з’яўляюцца ганаровыя грамадзяне Смаргонскага раёна Мар’ян Дукса і Аляксандр Лях. Выканаў яго зводны хор - юныя смаргонцы і дарослыя артысты: харавая група народнага ансамбля народнай песні і танца імя Агінскага, дзіцячы хор школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага і народны хор ветэранаў. Зал слухаў гімн стоячы.

IMG_0729.JPG

IMG_0736.JPG

У дзень святкавання  520-годдзя нашага горада пішуцца новыя старонкі гісторыі, якія распавядуць нам пра добрыя справы, вялікія здзяйсненні і пра галоўнае багацце Смаргоншчыны – людзей, якія з нязгаслым агеньчыкам у сэрцы шчыруюць на роднай зямлі і праслаўляюць яе сваёй працай.

Смотреть фото еще здесь

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.