У спарткомплексе “Юнацтва” да Дня маці правялі спартыўнае свята

 

У спарткомплексе “Юнацтва” да Дня маці правялі спартыўнае свята

Спорт и туризм
12.10.2019
2028
12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”  было праведзена спартыўнае свята, у якім удзельнічалі тата, мама, сын альбо дачка. Дзеці прадстаўлялі гарадскія і сельскія школы.

sport8.jpg

Удзельнікаў спаборніцтваў прывітаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Лобан. Ён павіншаваў жынчын з надыходзячым святам, пажадаў поспехаў камандам.
Першым спартыўным практыкаваннем было кіданне мяча ў баскетбольнае кальцо. Пасля гэтага ўдзельнікі спаборніцтваў паспрабавалі свае сілы ў дартсе. А потым пачалася эстафета. Таты, мамы і  іх дзеці бегалі, збіралі і раскладвалі кубікі, скакалі ў мяшках, перакульваліся на матах і г. д. А дзеці яшчэ павінны былі з папяровых квадрацікаў з літарамі скласці слова “мама”. Прычым, для таго, каб перамагчы, усё гэта трэба было рабіць як мага хутчэй.

Для мам быў асобны конкурс. Ім неабходна было мячыкам збіць расстаўленыя на адлегласці кеглі. Не ўсім гэта ўдалося зрабіць, але некаторыя жанчыны аказаліся трапнымі.
Журы падвяло вынікі спаборніцтваў. Пераможцу і прызёрам былі ўручаны граматы і каштоўныя падарункі – дзіцячыя каляскі ў выглядзе веласіпедзікаў. Астатнія сем’і атрымалі граматы і торты.
Потым было фота на памяць.

sport1.jpg

sport2.jpg

sport3.jpg

sport4.jpg

sport5.jpg

sport6.jpg

sport9.jpg

sport10.jpg

sport11.jpg

sport12.jpg

sport13.jpg

sport14.jpg

sport15.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Статьи по теме: