У Смаргоні на Дзень Незалежнасці зладзілі шахматны турнір

Спорт и туризм
11.07.2019 14:30
662
У спартыўным комплексе “Юнацтва” быў праведзены шахматны турнір, прымеркаваны да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ім удзельнічалі не толькі дарослыя, але і школьнікі, сярод якіх па выніках гульняў вызначыліся тры прызёры. Вучань СШ №1 Павел Броцкі заняў 1 месца. Ганна Грыгарава з гімназіі апынулася на другім, а Мацвей Руткоўскі, які наведвае шахматны гурток у СШ №7, - на трэцім месцы.

IMG_7882.JPG

Вучань СШ №1 Павел БРОЦКІ іграе ў шахматы з дарослым шахматыстам Мікалаем РУТКОЎСКІМ


Гэтыя шахматысты атрымалі ад спорткамітэта прызы – сертыфікаты на набыццё тавараў у спартыўным магазіне.

У шахматным турніры ўдзельнічалі яшчэ дзве сястры Арына і Сафія Казакевіч. Сафіі споўнілася ўсяго 8 гадоў.

“А школьніка Мацвея Шукяловіча пабойваюцца ўжо дарослыя шахматысты, бо ён выдатна гуляе, ездзіць на спаборніцтвы, якія праводзяцца ў Мінску, там паказвае добрыя вынікі”, - сказаў старшыня смаргонскага шахматнага клуба Аляксандр Ксяневіч.

Увогуле, у нашым горадзе надаецца вялікая ўвага гульні ў шахматы. Ёсць шахматныя гурткі, у якіх з дзецьмі працуюць выкладчыкі Зоя Рудая і Валерый Аніська. Іх выхаванцы ўдзельнічалі ў шахматным турніры.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений