У Смаргоні прайшоў фестываль бегу “Смаргонская дзясятка”

Спорт и туризм
25.05.2019 18:44
1
1087
У рамках правядзення II фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі” былі задзейнічаны не толькі гарадскі парк і вуліца Пятра Балыша, якая да яго прылягае. Не пуставаў і стадыён. Тут спачатку выступаў Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, а потым распачаліся спаборніцтвы.

Першымі на бегавую дарожку выйшлі маленькія дзеткі, для якіх была вызначана невялікая адлегласць. Падтрымаць некаторых з іх прыйшлі нават дзядулі і бабулі, а той-сёй з татаў і мам не пакінуў сваіх дзетак адных на бегавой дарожцы.

Потым сваю сваю хуткасць і вынослівасць падчас бегу прадэманстравалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вучацца ў пачатковых класах. За імі выступілі старэйшыя юныя бегуны. Ім прыйшлося прабегчы некалькі кругоў, каб апынуцца на фінішы. Пераможцамі і прызёрамі сталі дзеці, найбольш падрыхтаваныя ў фізічным плане.

А закончыліся спаборніцтвы фестывалем бегу “Смаргонская дзясятка”. У ім удзельнічалі бегуны рознага ўзросту – маладыя, сярэдніх гадоў і пенсіянеры. Яны прадстаўлялі розныя гарады Беларусі. Старт быў дадзены на стадыёне. Далей 10-кіламетровая траса пралягала па горадзе і за яго межамі. Вярнуліся спартсмены на стадыён.

IMG_4963.JPG

IMG_4969.JPG

IMG_4975.JPG

IMG_5000.JPG

IMG_5017.JPG

IMG_5036.JPG

IMG_5056.JPG

IMG_5081.JPG

IMG_5222.JPG

IMG_5091.JPG

IMG_5127.JPG

IMG_5188.JPG

Журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла пераможцаў і прызёраў сярод дзяцей і ўдзельнікаў фестывалю бегу “Смаргонская дзясятка” ў розных ўзроставых катэгорыях. Смаргонцы таксама ўвайшлі ў лік лепшых.

IMG_5168.JPG

IMG_5170.JPG

IMG_5278.JPG

IMG_5302.JPG

IMG_5310.JPG

IMG_5324.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


0
Дима Граматовский
Спасибо большое организаторам пробега. Все прошло достаточно на хорошем уровне, учитывая то, что это был первый опыт проведения таких соревнований. Побольше бы таких энтузиастов в разных городах Беларуси. Трасса оказалась интересной, разнообразной.Надеюсь,что эти соревнования станут традиционными...
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений