Спаборніцтвы па танцавальным спорце прайшлі ў Смаргоні

Спорт и туризм
04.03.2019 14:45
1184
3 сакавіка ў Смаргоні прайшоў 21-ы Рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах “Spring dance-2019”. Удзельнікі ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў прадстаўлялі розныя раёны і вобласці Беларусі.

Як адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў, кіраўнік узорнай танцавальнай студыі «Эврика» ў Смаргоні Сяргей Елізавеценка, усе гэтыя дзеці займаюцца ў танцавальных клубах, а калі дасягаюць пэўнага творчага ўзроўню, то потым атрымліваюць права спаборнічаць з іншымі танцорамі, змагацца за прызавыя месцы.

Зала раённага Цэнтра культуры, дзе праводзіўся танцавальны турнір, была запоўнена. Разам з дзецьмі прыехалі іх бацькі, іншыя родныя, якія сталі гледачамі. Як адзначыла вядучая, спартыўныя і бальныя танцы – адначасова спорт і мастацтва, гэта своеасаблівы і непаўторны свет грацыі і прыгажосці. Таму сапраўды было на што паглядзець. А юным танцорам турнір даў яшчэ адну магчымасць для творчага росту. Дарэчы, жадаючых далучыцца да спартыўна-танцавальнага мастацтва з кожным годам становіцца ўсё больш.

На танцпол юныя грацыі выходзілі пад апладысменты гля­дзельнай залы. Некаторыя з іх робяць першыя крокі ў танцавальным мастацтве, іншыя ўжо добра ведаюць, што такое турніры і спаборніцтвы, бо ўдзельнічалі ў іх не адзін раз. Аднак усе танцоры гарэлі жаданнем паказаць на сцэне, на што яны здольныя. Вядома ж, да самых маленькіх удзельнікаў турніру суддзі былі менш строгія, чым да старэйшых па ўзросце танцораў.

DSCN2308.jpg

DSCN2326.jpg

DSCN2351.jpg

DSCN2420.jpg

DSCN2465.jpg

Усе ўдзельнікі турніру “Spring dance-2019” былі ўзнагароджаны медалямі рознай вартасці, дыпломамі, атрымалі салодкія падарункі. А яшчэ арганізатары спаборніцтваў павіншавалі дзяўчынак, іх мам і бабуляў з надыходзячым жаночым святам – 8 Сакавіка, пажадалі ім шчасця, здароўя, поспехаў у добрых справах. 

DSCN0012.jpg

DSCN0022.jpg

DSCN0042.jpg

DSCN2355.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений