Смаргонскія шахматысты перамаглі каманду з Астраўца

Спорт и туризм
14.01.2019 16:20
493
У СК «Юнацтва» 13 студзеня прайшла чарговая сустрэча па шхматах паміж камандамі шахматнага клуба Смаргоні і горада Астраўца.

шахматы.jpgАдзначу, што каманда гасцей была састаўлена поўнасцю з працаўнікоў Беларускай АЭС. У саставе кожнай каманды было па восем гульцоў. Гэта ўжо чацвёртая сустрэча паміж дзвюма камандамі. У трох папярэдніх перамагалі смаргонцы.

На гэты раз каманда Астраўца мела вялікае жаданне перамагчы нас, узяць рэванш. Матч праходзіў у фармаце 8х8 па Схевенігінскай сістэме, пры якой кожны член адной групы ўдзельнікаў гуляе з усімі членамі іншай групы. Сустрэча праходзіла вельмі напружана, і ўсё рашалася ў апошнім туры.

Агульны вынік - 17:15 на карысць смаргонцаў. Камандзе Астраўца не ўдалося парушыць непрыемную для сябе традыцыю, але госці паехалі дадому з надзеяй на новую сустрэчу, якая безумоўна адбудзецца.

Найбольшы ўклад у нашу перамогу ўнеслі: Юрый Руды, Пётр Гаўрош, Сяргей Пузына, Валерый Зінчанка.

Іван ШЧУРОЎСКІ, старшыня ГА “Шахматны клуб”.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений