21 верасня Смаргонь наведала дэлегацыя г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці

События 2016 года
22.09.2016 13:04
2520
Мэта візіту – падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў розных сферах народнай гаспадаркі: прамысловай, культурнай, спартыўнай і іншых. Разам з агрэгатным заводам плануецца стварыць у Арзамасе сумеснае прадпрыемства.
Сёння госці сустрэліся са старшынёй райвыканкама Генадзем Харужыкам, пазнаёміліся з яго намеснікамі, якія курыруюць розныя галіны эканомікі. Генадзь Васільевіч коратка расказаў аб раёне, яго вытворчым патэнцыяле, культурных дасягненнях, выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі г. Арзамаса Уладзімір Яршоў адзначыў, што дэлегацыя прыехала ў Смаргонь з канкрэтнымі прапановамі па супрацоўніцтве паміж нашымі двума гарадамі.
Старшыня райвыканкама ўручыў гасцям сувеніры, яны таксама прывезлі падарунак мясцоваму гісторыка-краязнаўчаму музею.

arz_1 arz_2 arz_3 arz_7

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений