У Смаргонскім РЦК ушанавалі абаронцаў Айчыны

Юрий Янушкевич
25.02.2019 12:23
714
22 лютага ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята асабліва дарагое кожнаму з нас і займае ганаровае месца сярод пэўнай колькасці дзяржаўных святаў, якія змешчаны ў календары.

Як адзначыла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, Дзень абаронцаў Айчыны – свята людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё службе ва Узброеных Сілах, прадаўжаюць абараняць мір, стаяць на варце бяспекі нашай краіны. Свята тых,  хто гатовы ў любую мінуту стаць на абарону інтарэсаў Радзімы.

Вядома ж, нялёгкая служба людзей у пагонах. Намаганнямі дзяржавы мацуецца магутнасць і аўтарытэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Шмат увагі надаецца ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, сацыяльнай абароненасці ваеннаслужачых і ветэранаў.

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці перш за ўсё ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявілі мужнасць, патрыятызм, адданасць свайму народу, роднай зямлі. Слоў ўдзячнасці заслугоўваюць салдацкія ўдовы, іх дзеці, работнікі тылу, якія выстаялі ў гады самых суровых выпрабаванняў.

23 лютага – свята найперш усіх мужчын. І гэта заканамерна, паколькі мужчына закліканы аберагаць і абараняць сваю сям’ю і Радзіму. Хаця ў гісторыі нямала прыкладаў, калі жанчыны таксама змагаліся са зброяй у руках і цяпер нясуць службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Ганна Джумкова ад імя раённага выканаўчага камітэта павіншавала прысутных у зале з Днём абаронцаў Айчыны і ўручыла ўзнагароды. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны вядучы спецыяліст райваенкамата Святлана Гружэўская, падзячным пісьмом старшыні райвыканкама - вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы раённага ваеннага камісарыята Людміла Вяль.

IMG_9075.jpg

Ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі ўручыў юбілейныя медалі некаторым ваеннаслужачым Смаргонскай пагранічнай групы, афіцэрам, мічманам, прапаршчыкам запасу. Сярод узнагароджаных былі і кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый. Некалькім афіцэрам запасу былі прысвоены чарговыя воінскія званні.

Намеснік камандзіра вайсковай часці 2044 па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Мікалай Бельскіх за плённае супрацоўніцтва ўручыў юбілейны медаль “100 гадоў органам пагранічнай службы” намесніку ваеннага камісара Смаргонскага раёна маёру Алегу Трафімчыку.

IMG_9102.jpg

IMG_9125.jpg

IMG_9087.jpg

IMG_9093.jpg

IMG_9096.jpg

IMG_9067.jpg

IMG_9069.jpg

Закончылася ўрачыстастасць канцэртам, які падрыхтавалі работнікі культуры.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений