У Смаргоні прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Общество
15.02.2019 15:42
1615
15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у Смаргоні адбылася ўрачыстасць, у якой традыцыйна ўдзельнічалі былыя “афганцы”, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці.

Перад прысутнымі з інфармацыяй выступіў ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі. Ён адзначыў, што па дарогах Афганскай вайны  прайшлі 28 тысяч 832 беларусы. Савецкія войскі не павінны былі ўступаць у баявыя дзеянні. Іх увялі ў Афганістан па прось­бе кіраўніцтва гэтай азіяцкай краіны для таго, каб прысутнасць савецкага ваеннага кантынгенту працверажальна ўздзейнічала на мясцовыя варагуючыя палітычныя сілы. Аднак так не здарылася. Падчас уводу і размяшчэння нашых войскаў на афганскай тэрыторыі ваеннаслужачым прыйшлося адразу ж удзельнічаць у баявых дзеяннях.

Леанард Гружэўскі ўручыў воінам-інтэрнацыяналістам юбілейныя медалі “30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Першы медаль - Віктару Саломчанку (пасмяротна). Узнагароду атрымала з рук ваенкома маці героя Валянціна Саломчанка. А яшчэ Валянціне Іванаўне былі ўручаны кветкі і падарункі ад мясцовых грамадскіх арганізацый, як, дарэчы, Яўгену і Зінаідзе Балышам, бацькам другога нашага земляка, Пятра Балыша, які не вярнуўся жывым з Афганістана. Яны па стану здароўя не змаглі прыйсці на ўрачыстасць.

День памяти воинов-интернационалистов_8406.jpg

День памяти воинов-интернационалистов_8410.jpg

День памяти воинов-интернационалистов_8448.jpg

День памяти воинов-интернационалистов_8462.jpg

День памяти воинов-интернационалистов_8501.jpg

У зале гучалі “афганскія” песні ў выкананні работнікаў раённага Цэнтра культуры і вучняў гарадскіх школ. На экране дэманстраваліся кадры, на якіх нашы землякі, маладыя, загарэлыя, у вайсковай форме на фоне ваеннай тэхнікі і афганскіх гор.  Свой верш, прысвечаны афганскім падзеям, прачытаў жыхар горада Мікалай Цітавец. Ад былых воінаў-інтэрнацыяналістаў выступіў Эдуард Аўдзевіч, які пажадаў дабрабыту сем’ям сваіх баявых таварышаў і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

Пакуль жывая чалавечая памяць, жывы і сам чалавек. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства накіраваліся да памятнага знака “Рэха вайны”.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь Бычко адзначыў, што ўдалечыні ад Радзімы савецкія воіны, у ліку якіх было нямала нашых землякоў, праявілі мужнасць і гераізм. Пра былых воінаў-інтэрнацыяналістаў Генадзь Паўлавіч сказаў, што яны займаюць прынцыповую жыццёвую пазіцыю, а таксама падкрэсліў: “На вас ляжыць вялікая адказнасць за выхаванне падрастаючага пакалення, урокі патрыятызму і беззапаветнага служэння Айчыне”. Ён пажадаў  “афганцам”, якія прынялі ўдзел у мітынгу, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой.

Дабрачынны Смаргонскай акругі настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма пратаіерэй Анатоль Рэзановіч і настаяцель касцёла Святога Міхаіла Архангела ксёндз Алег Жураўскі памаліліся аб воінах, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане і акрапілі святой вадою ўдзельнікаў мітынгу.

Да падножжа памятнага знака, устаноўленага ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, былі ўскладзены  вянкі і жывыя кветкі. Потым былыя “афганцы” наведалі магілы сваіх баявых таварышаў, каб аддаць ім даніну памяці.

День памяти воинов-интернационалистов_8547.jpg

День памяти воинов-интернационалистов_8607.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений