Як праходзіць нарыхтоўка “зялёнага жніва” ў філіяле “Жодзішкі”

Сельское хозяйство
28.06.2019 08:50
607
Завершана другая дзесяцідзёнка корманарыхтоўкі і падведзены вынікі працы механізатараў і вадзіцеляў, якія працуюць на “зялёным жніве”. Большасць пераможцаў у філіяле “Жодзішкі”. Менавіта туды і накіраваўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка і кіраўніцтва Смаргонскага КХП.

Перадавікам корманарыхтоўкі госці ўручылі падарункі і падзякавалі за працу. Як паведаміў дырэктар філіяла “Жодзішкі” Андрэй Янюк, травы першага ўкосу амаль што скошаны. На некаторых палетках па маладой атаве тэхніка пайшла ўжо ў другі раз. Але травы другога ўкосу пакуль што не радуюць. У глебе недастаткова вільгаці.

У філіяле “Жодзішкі” ўжо нарыхтавана 14 тысяч тон сенажу і 600 тон сена. Дзякуючы старанням аграрыяў гэта праца працягваецца хуткімі тэмпамі.

IMG_8543.JPG

Станіслаў НАГОРСКІ – пераможца на падборы і здрабненні траў


IMG_8588.JPG

Дырэктар філіяла “Жодзішкі” Андрэй ЯНЮК (справа) узнагароджвае Яўгена ЧАРНУШЭВІЧА


IMG_8605.JPG

Аляксей ПІЛЬСЦЬ у ліку першых на падборы і здрабненні траў


IMG_8624.JPG

Валерый МІКУЛІЧ, Уладзімір МАРОЗ, і Генадзь ДЗЯМІДАЎ – першыя на трамбоўцы 


Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений