Плённы красавік. Як на Смаргоншчыне праходзіць сяўба

Сельское хозяйство
18.04.2019 10:34
415
КСУП “АграСолы” і філіял “Жодзішкі” ўжо скончылі сяўбу каласавых культур. Гэтыя ж гаспадаркі, а таксама КСУП “Сінькі” дасяваюць апошнія гектары цукровых буракоў. Хуткімі тэмпамі ідзе другая падкормка азімых зерневых і рапсу.

У філіяле “Жодзішкі” яравы клін зерневых складае 1370 га. Гэта менш, чым у мінулым годзе. Затое азімых істотна больш. Увосень рызыкнулі пасеяць ажно 1650 га азімых зерневых і не прагадалі. Культуры перазімавалі нядрэнна. Перасяваць прыйшлося толькі невялічкія ўчасткі.

IMG_4486.JPG

Гаспадарка ў бліжэйшыя дні завершыць сяўбу цукровых буракоў і ўжо ў панядзелак глеба прыме першыя зярняткі кукурузы. Калі метэаролагі не памыляюцца, трэцяя дэкада красавіка будзе цёплай, а значыць, спрыяльнай для сяўбы гэтай далікатнай культуры.

Нельга забываць, што за ўсімі пасеянымі гектарамі стаіць руплівая праца канкрэтных работнікаў. І да фінішу на сяўбе ранніх яравых механізатары прадэманстравалі розныя вынікі. Лепшым у раёне стаў Іван Бурыч з філіяла “Жодзішкі”, больш за трыццаць гадоў адпрацаваў механізатар у гаспадарцы. Выконваў розныя віды работы. Пра сёлетнюю сяўбу мужчына гаворыць, што поле прымае тэхніку без перашкод. А таму бываюць дні, калі Іван Бурыч на сваім чырвоным “Беларусе” засявае калі 40 га.

IMG_4483.JPG

94% ад плана – менавіта столькі ранніх зерневых пасеяна ў гаспадарках раёна згодна з дадзенымі на 17 красавіка.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений