На Смаргоншчыне засеена больш за 70% яравых

Сельское хозяйство
12.04.2019 16:44
1125
Яшчэ не перагарнуў каляндар нават паловы красавіцкіх старонак, а сяўба яравых зерневых на Смаргоншчыне ступіла ўжо далёка за экватар. На 10 красавіка ў раёне было пасеяна больш за 70% адведзеных плошчаў.

У мінулым годзе ў гэты час сяўба толькі-толькі пачыналася. Разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргеем Мядзвецкасам мы наведаліся на палеткі КСУП “Саўбел2016”.

На сяўбе яравога ячменю працаваў механізатар Аляксандр Глебаў. Дырэктар гаспадаркі Анатоль Шафарэнка падкрэсліў, што энерганасычаныя трактары і сяўба ў цэлым давяраецца толькі лепшым механізатарам.

24-гадовы Аляксандр – работнік перспектыўны. У гаспадарцы працуе з моманту дасягнення паўналецця. Другі год задзейнічаны на сяўбе. У сярэднім у дзень яму ўдаецца засеяць каля 25 га. Тэхніка працуе добра, таму замінак у рабоце амаль што не бывае.

IMG_4339.JPG

Аляксандр ГЛЕБАЎ


Як расказаў Анатоль Шафарэнка, гаспадарка ў бліжэйшыя дні пачне сяўбу цукровых буракоў. У “Саўбеле 2016” лічаць гэту культуру рэнтабельнай, а таму сёлета для алодкага караняплода адвялі 300 га, што на 50 больш чым летась. Як толькі прыгрэе веснавое сонейка, тэхніка выйдзе на сяўбу кукурузы. На сёння ўсё ідзе зладжана. Не хапае толькі дажджу.

IMG_4373.JPG

Сяргей МЯДЗВЕЦКАС (справа) и Анатоль ШАФАРЭНКА


Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений