Адзіны дзень бяспекі на чыгуначнай станцыі Смаргонь

 

Адзіны дзень бяспекі на чыгуначнай станцыі Смаргонь

Происшествия и безопасность
27.02.2020
1337
З 20 лютага па 1 сакавіка ў Беларусі праходзіць акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Яна праводзіцца з мэтай  прыцягнення ўвагі да праблемы траўміравання і гібелі  людзей ад так званых  знешніх прычын. Таму ў гэтыя дні намаганні суб’ектаў прафілактыкі накіраваны на прапаганду бяспечных умоў пражывання людзей, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы  з дзецьмі і падлеткамі, а таксама  развіццё ў грамадстве культуры бяспекі ў жыццядзейнасці.

27 лютага адзіны дзень бяспекі быў праведзены ў Смаргоні на чыгуначнай станцыі. Участковы інспектар міліцыі Аляксей Ражко, чый адміністрацыйны ўчастак прылягае да чыгункі, гутарыў з пасажырамі, іншымі людзьмі, якія праходзілі па прывакзальнай тэрыторыі,  раздаваў ім буклеты з інфармацыяй аб мерах бяспекі паблізу чыгуначных пуцей.

IMG_8290.JPG

Да гэтага мерапрыемства далучылася начальнік чыгуначнай станцыі Смаргонь Алена Шэленгоўская. 

IMG_8296.JPG

Яна адзначыла, што дарослыя ў асноўным выконваюць правілы знаходжання паблізу чыгуначнага палатна. Часцей дзеці пераходзяць чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах. Таму работнікі чыгуначнай станцыі бываюць у школах і дашкольных установах, дзе тлумачаць хлопчыкам і дзяўчынкам, што чыгунка з’яўляецца зонай павышанай небясекі.

IMG_8287.JPG

IMG_8315.JPG

IMG_8306.JPG

Юрый ЯНУШКЕВИЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: