Бяспечная перавозка вучняў школьнымі аўтобусамі

 

Бяспечная перавозка вучняў школьнымі аўтобусамі

Происшествия и безопасность
10.01.2020
1351
10 студзеня ў Смаргоні на базе гімназіі прайшоў семінар па перавозцы вучняў школьнымі аўтобусамі. Ён складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак.

IMG_4947.JPG

Тэарэтычная частка была праведзена ў адной з гімназічных аўдыторый. Перад дырэктарамі школ, дзе ёсць аўтобусы для перавозкі вучняў, вадзіцелямі гэтых транспартных сродкаў выступілі начальнік ўпраўлення адукацыі райвыканкама Ігар Шчасны, начальнік рэгіянальнага аддзела  кантролю  транспартнай дзейнасці г. Ашмяны філіяла  Транспартнай інспекцыі Гродзенскай вобласці Сяргей Мантур, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Смаргонскага РАУС Віталь Кандратовіч. У гэтым мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі Юрый Карасевіч, які часова знаходзіцца на пасадзе начальніка мясцовага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі, і Святаслаў Дубіцкі, інжынер “Белтэхагляду” станцыі дыягностыкі аўтапарка №17.

IMG_4960.JPG

IMG_4964.JPG

IMG_4978.JPG

Пасля заканчэння тэарэтычнай часткі семінара супрацоўнікі транспартнай інспекцыі, аддзела ДАІ праверылі школьныя аўтобусы на тэхнічную спраўнасць і ўкамплектаванасць усім неабходным згодна з патрабаваннямі па перавозцы дзяцей. Правераны былі дакументы ў вадзіцеляў.

IMG_5002.JPG

IMG_4990.JPG

IMG_5007.JPG

IMG_5055.JPG

IMG_5095.JPG

IMG_5106.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: