Комплексныя вучэнні былі праведзены на малаказаводзе

 

Комплексныя вучэнні былі праведзены на малаказаводзе

Происшествия и безопасность
31.10.2019
2091
У нашым раёне праводзяцца комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторый у мірны і ваенны час. Яны прайшлі ўжо ў некалькіх арганізацыях горада, у тым ліку і на перапрацоўчым прадпрыемстве “Смаргонскія малочныя прадукты”. Па задумцы арганізатараў вучэнняў, тут адбылося надзвычайнае здарэнне, пацярпелі работнікі.

На тэрыторыю завода адразу ж прыехалі пажарныя аўтамашыны райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Адны ратавальнікі кінуліся тушыць ачаг загарання, іншыя пачалі выводзіць і выносіць пацярпелых людзей з умоўнага ачага паражэння. Іх прымалі медработнікі з аддзялення хуткай дапамогі ЦРБ.

Неўзабаве на заводскай тэрыторыі з’явіліся спецыялісты газавай службы і супрацоўнікі міліцыі. У іх на вучэннях былі свае задачы.

Пацярпелых людзей на аўтамабілях хуткай дапамогі даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу, размеркавалі па аддзяленнях у залежнасці ад таго, якія хто атрымаў пашкоджанні падчас надзвычайнага здарэння на малаказаводзе.

Потым былі падведзены вынікі комплексных вучэнняў.

IMG_8463.JPG

IMG_8480.JPG

IMG_8592.JPG

IMG_8672.JPG

IMG_8758.JPG

IMG_8789.JPG

IMG_8800.JPG

IMG_8823.JPG

IMG_8992.JPG

IMG_9020.JPG

IMG_9033.JPG

IMG_9062.JPG

IMG_9096.JPG

IMG_9109.JPG

IMG_9131.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: