У Смаргоні ўзмоцняць работу з людзьмі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця

 

У Смаргоні ўзмоцняць работу з людзьмі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця

Происшествия и безопасность
11.09.2019
1367
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, было разгледжана пытанне аб мерах барацьбы з п’янствам, якое прыносіць вялікую шкоду грамадству.  Нецвярозыя людзі ўчыняюць нямала злачынстваў, самі гінуць на вытворчасці, дарогах, калечаць іншых, пакутуюць сем’і, у якіх жывуць п’яніцы.

З інфармацыяй па гэтай тэме выступіў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Анатоль Шчасны. Размова была сур’ёзнай. У ёй ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, іншыя члены раённага выканаўчага камітэта.

IMG_1814.JPG

З дакладам выступае намеснік начальніка РАУС Анатоль ШЧАСНЫ


З улікам заўваг і прапаноў напрыканцы пасяджэння раённы выканаўчы камітэт прыняў адпаведнае рашэнне. Супрацоўнікам міліцыі рэкамендавана ўзмацніць прафілактычную работу з людзьмі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: