Установа «Светлы шлях» ўзнагароджана Ганаровай граматай да прафесійнага свята

Знай наших!
11.05.2018 20:09
Ганаровай граматай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны калектыў установы “Светлы шлях” за асвячэнне дзейнасці прафсаюзных арганізацый і сацыяльнае партнёрства.


IMG_1450.JPG

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прафесійным святам Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, якое ладзілася ў Астраўцы, лепшым прадпрыемствам галіны былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі ад аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў і абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

 

IMG_1460.JPG


IMG_1435.JPG

 Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шумейка павіншаваў прысутных з прафесійнымі святамі, адзначыўшы, што абласныя сродкі масавай інфармацыі дасягнулі пэўных вышынь у сваёй дзейнасці і цяпер важна захаваць пазіцыі і ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства.

 

IMG_1440.JPG


IMG_1448.JPG

Журналістаў чакалі прыемныя падарункі: канцэрт мясцовых музыкантаў, а таксама экскурсія на Астравецкую АЭС і па гістарычных адметных мясцінах краю.  

IMG_1465.JPG      

 


IMG_1481.JPG

 


IMG_1594.JPG


IMG_1660.JPG


IMG_1718.JPG

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.


Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений