Зачыняць ці не? Што чакае некаторыя аддзяленні Смаргонскай раённай бальніцы

Вопрос-ответ
02.11.2018 14:27
1819
Па горадзе даўно ўжо ходзяць чуткі, што будуць закрывацца некаторыя падраздзяленні раённай бальніцы. Пракаменціравала гэтыя чуткі раённы педыятр Галіна Тронза.

“Сапраўды, у нашай бальніцы праведзена некаторая аптымізацыя. Але хачу вас запэўніць, што ўсе аддзяленні працуюць у штатным рэжыме. На пяць ложкаў менш стала ў акушэрскім аддзяленні, затое ў рэанімацыю дабавілі тры”.

Таксама Галіна Сцяпанаўна расказала, што плануецца адкрыць некалькі міжраённых аддзяленняў з навейшым абсталяваннем у Астравецкай ЦРБ. Такое міжраённае аддзяленне ёсць і ў нашай бальніцы – аддзяленне траўматалогіі. Сюды накіроўваюць жыхароў не толькі са Смаргоні, але і з іншых раёнаў для дыягностыкі і лячэння больш цяжкіх выпадкаў захворванняў.

Адкрыццё такіх аддзяленняў у Астраўцы толькі на карысць смаргонцам. Туды дабірацца зручней і бліжэй, чым да Гродна, куды цяпер едуць хворыя, якія патрабуюць асаблівай увагі.

Віялета ВОЙТКА.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений