Будучыя павары здавалі іспыты на прафпрыгоднасць

Трудоустройство
09.07.2018 16:08
Экзамены – самая адказная пара. І не толькі для школьнікаў і студэнтаў. Іспыты на прафесійную прыгоднасць здавалі на днях і будучыя повары, людзі з ліку беспрацоўных, якія вучыліся на базе мясцовага політэхнічнага ліцэя ад службы занятасці. Яны таксама цягнулі білеты, у якіх было некалькі пытанняў, садзіліся за парты і рыхтаваліся, каб потым расказаць па кожнай тэме строгай камісіі. Адно з пытанняў тычылася машын і механізмаў, якія выкарыстоўваюцца ў грамадскім харчаванні. Экзаменуемым трэба было выходзіць да дошкі і расказваць аб прынцыпах работы агрэгатаў, гледзячы на схему.

Пасля тэарэтычнай часткі экзамена была практычная. Будучыя повары гатавалі загадзя розныя стравы, якія таксама прадстаўлялі на суд экзаменацыйнай камісіі, расказвалі аб працэсе прыгатавання і выкарыстоўваемых харчовых прадуктах. Была прадугледжана і дэгустацыя. Экзаменатары ацанілі кожную страву на смак.

А закончыліся экзамены прыемнай для кожнага навучэнца падзеяй – ва ўрачыстай абстаноўцы ім выдалі пасведчанні і пажадалі поспехаў у працы. Усе, хто скончыў курсы повараў, будуць працаўладкаваны на аб’екты грамадскага харчавання, якія ёсць ў нашым горадзе і сельскай мясцовасці.

повары 035.jpg

повары 046.jpg

повары 047.jpg

повары 074.jpg

повары 107.jpg

повары 160.jpg

повары 170.jpg

повары 203.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений