2 снежня – Дзень юрыста. Віншаванне мясцовай улады

Праздник
02.12.2018 07:00
205
Дарагія сябры! Віншуем вас з прафесійным святам!
цветы.jpg

Якаснае абнаўленне жыцця краіны немагчыма без закона, строгага захавання яго літары. Таму значнасць працы юрыстаў, незалежна ад іх прафесійнай сферы дзейнасці, цяжка пераацаніць. Юрыдычная прафесія патрабуе аб’ектыўнасці.

Юрыст павінен валодаць не толькі добрымі ведамі, але і абвостраным пачуццём сацыяльнай справядлівасці, спачування і асабістай бездакорнасцю.

Ад яго ў немалой ступені залежыць рэальнае выкананне законаў, а значыць, стабільнае развіццё эканомікі, захаванне правапарадку, грамадскі спакой, бяспека жыцця і здароўя грамадзян. У гэты дзень ад усёй душы жадаем вам мэтанакіраванасці і адданасці вялікай справе служэння закону. Моцнага здароўя і прафесійных поспехаў, дабрабыту, цярпення і справядлівасці.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений