8 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў. Віншаванне мясцовай улады

Праздник
08.07.2018 08:03
1
351
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковых органаў! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Падатковая служба Смаргоншчыны ўносіць сур’ёзны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай бяспекі нашага раёна, развіццё эфектыўнай падатковай сістэмы, фарміраванне грамадства законапаслухмяных падаткаплацельшчыкаў.

Ад працы работнікаў падатковай службы залежыць папаўненне бюджэтаў усіх узроўняў, сацыяльная і эканамічная стабільнасць краіны. Падатковыя зборы дазваляюць накіроўваць сродкі на развіццё раёна - мадэрнізаваць дарожную інфраструктуру, будаваць аб’екты сацыяльнай сферы, удасканальваць грамадскія прасторы. А спрыяльны падатковы клімат аказвае істотны ўплыў на ўзровень інвестыцыйнай прывабнасці.

У перыяд нарастаючай інфарматызацыі грамадства ваша праца патрабуе ад вас спецыяльных ведаў, вопыту, найвышэйшай кампетэнтнасці, імкнення да пашырэння набору прафесійных навыкаў. І ўсё ж не менш важным для працаўніка падатковай службы застаецца здольнасць праявіць простыя ўважлівыя адносіны да людзей.

Упэўнены, што ваш прафесіяналізм, адданасць справе, прынцыповасць і настойлівасць у працы і ў далейшым будуць служыць развіццю раёна і краіны ў цэлым, захаванню сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

0
Гость
Спасибо!
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений