Лепшых працаўнікоў ушаноўвалі ў МПМК-165 г. Смаргоні

Праздник
11.08.2017 16:40
Напярэдадні Дня будаўніка ўрачысты сход адбыўся ў МПМК-165. Павіншавалі прысутных работнікаў галіны намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка, дырэктар МПМК-165 Аляксандр Гідлеўскі.

ПМК_Сморгонь_1.jpg

Выступаючы з прамовай, дырэктар арганізацыі адзначыў, што ў МПМК-165 працуе шмат добрасумленных і адказных спецыялістаў. Напрыклад, фотапартрэт Аляксандра Дуброўскага занесены на раённую Дошку гонару. Падзячным пісьмом абласнога Савета дэпутатаў была ўзнагароджана Ганна Дуброўская. Ганаровымі граматамі за плённую працу ў 2016 годзе адзначаны Віктар Новік, Ірына Дзямідава і іншыя.

У сувязі з прафесійным святам Падзячнае пісьмо Гроднааблсельстроя атрымала Ірына Камінская, Іван Гамолка, а ганаровую грамату – Уладзімір Гіль. Ала Салікава узнагароджана граматай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Падзякі і падарункі атрымалі і іншыя працаўнікі будаўнічай арганізацыі.

ПМК_Сморгонь_7.jpg

ПМК_Сморгонь_6.jpg

ПМК_Сморгонь_5.jpg

ПМК_Сморгонь_8.jpg

ПМК_Сморгонь_3.jpg

ПМК_Сморгонь_2.jpg

ПМК_Сморгонь_4.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений