Справаздачна-выбарны сход у вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы Беларусі

Профсоюз
29.03.2019 12:32
819
У прафсаюзных арганізацыях праходзяць справаздачна-выбарныя сходы. Адзін з іх адбыўся ў вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы, які размешчаны непадалёку ад Смаргоні, на тэрыторыі былой вайсковай часці 1259.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, намеснік начальніка названага вышэй інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік Максім Літвінскі, кіраўніцтва вучэбнага цэнтра.

Аб выкананай летась рабоце расказала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гэтай навучальнай установы Вольга Бабкова. Галоўнымі напрамкамі дзейнасці “пярвічкі” з’яўляюцца: абарона правоў і інтарэсаў работнікаў вучэбнага цэнтра, выкананне законаў, павышэнне адказнасці  кожнага работніка за вынікі сваёй працы і калектыву ў цэлым.

IMG_0308.jpg

Выступае намеснік начальніка Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Максім ЛІТВІНСКІ


IMG_0313.jpg

Аб супрацоўніцтве з прафсаюзнай “пярвічкай” расказвае начальнік вучэбнага цэнтра Анатоль СВЯТОШЧЫК


IMG_0322.jpg

Да членаў прафсаюза звяртаецца старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ


На ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі вучэбнага цэнтра знаходзяцца 33 чалавекі, большую частку складаюць ветэраны органаў пагранічнай службы, якія актыўна ўдзельнічаюць у ваена-патрыятычным выхаванні і перадаюць свой багаты  жыццёвы і службовы вопыт маладому пакаленню пагранічнікаў.

IMG_0292.jpg

Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі


Большасцю галасоў дзеючы лідэр пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Бабкова была перавыбрана на новы тэрмін.

IMG_0286.jpg

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга БАБКОВА 


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений