Смаргонскае і сталічнае аб’яднанні прафсаюзаў – за супрацоўніцтва

Профсоюз
12.10.2018 16:43
1641
12 кастрычніка Смаргоншчыну наведала дэлегацыя Савецкага раённага аб’яднання  арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прадстаўнікі сталічнага прафсаюза прыехалі ў госці да смаргонскіх калегаў, каб падзяліцца сваім вопытам працы і ўзяць нешта новае і каштоўнае для сябе.

прафзал 067.jpg

Сустрэча адбылася на тэрыторыі музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі, пасля наведання якога было запланавана падпісанне пагаднення аб намеры супрацоўніцтва паміж Смаргонскім і Савецкім (г. Мінск) раённымі аб’яднаннямі прафсаюзаў. Трэба адзначыць, што адно з такіх пагадненняў было падпісана годам раней з маладзечанскімі калегамі, якія прыязджалі з рабочым візітам у Смаргонь.

Кароткае знаёмства, выказванні сталічных гасцей аб тым, што ім прыемна знаходзіцца на гродзенскай зямлі, тым больш у такой гістарычнай мясціне, дзе жыў і працаваў выдатны кампазітар, дыпламат і дзяржаўны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі.

Потым слова ўзяла гаспадыня музея-сядзібы Людміла Градзіцкая, якая ў жартоўнай форме паведаміла аб тым, што яна жонка кампазітара Марыя дэ Неры, мае ўжо 242 гады, але папрасіла гасцей не палохацца, бо не скардзіцца пакуль на сваю памяць.

Для прадстаўнікоў раённых аб’яднанняў прафсаюзаў была праведзена экскурсія па музеі-сядзібе. Яны з цікавасцю паглядзелі на старадаўнія прадметы інтэр’ера, уважліва паслухалі аповеды музейных работнікаў аб колішнім часе, сям’і Агінскіх. Затым яны скіравалі ў залу, дзе ўсё было падрыхтавана да падпісання пратакола аб супрацоўніцтве паміж Смаргонскім і Савецкім (г. Мінск) раённымі аб’яднаннямі прафсаюзаў. Свае подпісы пад дакументам  паставілі старшыні гэтых грамадскіх структур Вікенцій Найдзіч і Галіна Звярко.

прафзал 092.jpg

прафзал 100.jpg

прафзал 153.jpg

прафзал 160.jpg

прафзал 202.jpg

прафзал 245.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений