У Смаргонскім раёне стала больш прафсаюзных “пярвічак”

Профсоюз
10.10.2018 16:46
599
У Смаргонскім раёне прадаўжаецца работа па стварэнні пярвічных  прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасці. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на VII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Профсоюз.jpg

Ён падкрэсліў, што прыватны сектар эканомікі пастаянна павялічваецца, ствараюцца сумесныя прадпрыемствы і філіялы замежных кампаній, дзе працуюць нашы суайчыннікі. А яны маюць поўнае права на абарону сваіх інтарэсаў. Таму пытанне стварэння прафсаюзных “пярвічак” на прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасці павінна быць сярод асноўных у рабоце прафсаюзаў на бліжэйшы час. Калі праз прафсаюзы займацца эканомікай, то больш насычанымі будуць калектыўныя дагаворы, а значыць, і сацыяльны пакет.

На Смаргоншчыне на прадпрыемствах і ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці за непрацяглы час былі створаны некалькі прафсаюзных “пярвічак”. Нядаўна да іх далучыліся яшчэ дзве. Адна з’явілася ў студыі прыгажосці “Ева”, дзе ўсе 7 работнікаў уступілі ў прафсаюз, а другая – у арганізацыі “СалвіБуд”. Калектыў тут невялікі, каля 30 чалавек, з іх 15 сталі членамі прафсаюза.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прадстаўнікам названым вышэй суб’ектаў гаспадарання, дзе былі створаны пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, былі ўручаны адпаведныя пасведчанні. Ганаровае права гэта зрабіць было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Бычко. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Івашка. Яны павіншавалі прадстаўнікоў прыватных арганізацый са стварэннем прафсаюзных “пярвічак” і пажадалі, каб гэтыя грамадскія структуры няўхільна стаялі на варце інтарэсаў людзей працы. 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений