Вывучэннем роднага краю займаліся выхаванцы аздараўленчага лагера “Залесяняты”

Летний отдых
27.06.2018 10:17
596
Наша Смаргоншчына – край з багатай гісторыяй, вялікай духоўнай спадчынай,  якія неабходна вывучаць і зберагаць для будучых пакаленняў. Гэта той агеньчык, якія асвятляе душы нашых дзяцей, прымушае іх беражліва і з гонарам адносіцца да тых мясцін, дзе яны нарадзіліся. Асабліва актуальна гэта ў Год малой радзімы, якім аб’яўлены 2018 год.

Сядзіба Агінскага.jpg

Вывучэнне роднага краю адкрывае шырокія магчымасці для пошуку, даследавання, нават адкрыццяў. Гэтым і вырашылі заняцца выхаванцы аздараўленчага лагера “Залесяняты” Залескага яслі-сада – сярэдняй школы. Праект змены нагадвае карціну, якая складаецца з 18 яркіх пазлаў. Кожны дзень – адзін з пазлаў, сабраўшы якія адзін да аднаго ў  канцы змены можна сказаць: “Мы ведаем пра сваю малую Радзіму дастаткова, каб з гонарам звацца залесянятамі!

Пад час працы аздараўленчага лагера яго  выхаванцы  шмат даведаліся пра залескі край.

Колькі прыгожых вырабаў умеюць рабіць нашы народныя майстры! У гэтым мы пераканаліся, наведаўшы раенны Дом рамёстваў, дзе нам расказалі і паказалі і расказалі аб тым, якія цудоўныя вырабы вырабляюць майстры сваімі рукамі. Асабліва запомнілася тое, што дзеці мелі ўнікальную магчымасць сваімі рукамі  паспарабаваць нават ткаць палатно!

Дом раместваў.JPG

Нашу мясцовасць звязваюць з іменем М.К.Агінскага. Выхаванцы лагера, наведаўшы музей-сядзібу знакамітага земляка, не толькі яшчэ раз успомнілі яго жыццё і творчасць, але і правялі даследчую экспедыцыю, пад час якой ім удалося  знайсці малюска планорбіса, які водзіцца ў азёрах Францыі і Германі. Як ён трапіў да нас? Гэту загадку нам яшчэ патрэбна разгадаць.

Успомнілі мы  таксама і яшчэ адзін брэнд Залесся – батлеечны тэатр, які нам прадставілі работнікі Залескага СДК. Дзеці  мелі магчымасць не толькі пабываць на спектаклі, але і пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення балейкі на Беларусі, а таксама з тым, як яе адраджалі на залескай зямлі.

Залескі край славіцца сваімі праваслаўнымі традыцыямі, аб якіх мы даведаліся, наведаўшы царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Міхневічы. У час экскурсіі бацюшка расказаў нам, што царква пабудавана ў 1866 годзе з бутавага камення, а за гады свайго існавання ніколі не зачынялася для набажэнстваў.

Наведванне царквы.JPG

Наведванне царква.JPG

Не забыліся мы і пра тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны аддаў сваё жыцце за Радзіму. Пад час  акцыі “Ад помніка да помніка”  выхаванцы ўспомнілі ахвяр ваеннага ліхалецця, усклалі кветкі да помнікаў, добраўпарадкавалі тэрыторыю ля іх.

Ад помніка да помніка.jpg

Беларусы ўмеюць слаўна працаваць, а яшчэ любяць смачна паесці, а бульбу лічаць другім хлебам, таму адзі з пазлаў нашай карціны быў прысвечаны нашаму другому хлебу і прайшоў пад дэвізам” Смакаты на свеце шмат, а вось бульба - проста клад” . Падчас даследавання мы даведаліся, што з бульбы можна прыгатаваць некалькі тысяч страў.Мы таксама вучыліся “капаць” бульбу, абіраць. А як смачна было частавацца прыгатаванымі стравамі!

Гісторыя Залесся неразрыўна звязана з гісторыяй Смаргоншчыны, у чым мы пераканаліся, пабываўшы ў Крэўскім замку, які быў сведкам многіх гістарычных падзей на нашай зямлі.

Экскурсія Крэва.JPG

Мы навучыліся рабіць сваімі рукамі васілёк, а яшчэ даведаліся, што наш непаўторны брэнд – лекавая расліна.

Выхаванцы мелі магчымасць пазнаёміцца з народнымі танцамі, які для іх паказалі удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай яслі-сада – сярэдняй школы.

Майста-клас танцы.JPG

Майстар-клас па танцах.JPG

Кожны дзень дзеці дабаўлялі пазл, ствараючы  карціну  сваёй малой радзімы, якая расказала аб тым, што залеская  зямля унікальная, прыгожая, таямнічая.... І ў канцы змены ўжо ўпэўнена сцвярджаюць: «Мы ведаем пра сваю  Радзіму не вельмі шмат, але дастаткова, каб з гонарам звацца залесянятамі!».

А.Э. ВАРАНІШЧА, дырэктар лагера

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений