Са школы - з медалямі!

Наука и образование
12.06.2015 08:33
1033
Што такое залаты медаль выпускніка школы? Гэта не манна нябесная, а аплата за адказнасць, уседлівасць, цярпенне, жаданне вучыцца…
Сёлета на Смаргоншчыне – 23 медалісты: 21 уладальнік “золата” і 2 “срэбра”. Найбольшая колькасць узнагарод – на рахунку гімназіі (дзевяць) і СШ №5 (пяць). Па два медалі ў выпускнікоў СШ №№ 1, 2...
Што такое залаты медаль выпускніка школы? Гэта не манна нябесная, а аплата за адказнасць, уседлівасць, цярпенне, жаданне вучыцца…
Сёлета на Смаргоншчыне – 23 медалісты: 21 уладальнік “золата” і 2 “срэбра”. Найбольшая колькасць узнагарод – на рахунку гімназіі (дзевяць) і СШ №5 (пяць). Па два медалі ў выпускнікоў СШ №№ 1, 2 і 7. Па аднаму – СШ №3, Жодзішкаўскай і Крэўскай СШ.

Залатыя медалісты з СШ №1 Мікіта АПАНАСОВІЧ  і Марыя ВЕШТАРТ. Залатыя медалісты з СШ №1 Мікіта АПАНАСОВІЧ і Марыя ВЕШТАРТ.


У прынцыпе ў адзінаццацікласнікаў быў стымул закончыць школу з высокімі адзнакамі ў атэстаце. Бо падчас уступнай кампаніі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах улічваецца і сярэдні бал атэстата, а таму ў медалістаў шанц стаць студэнтамі павялічваецца. Да таго ж яны маюць права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы па 22 педагагічных спецыяльнасцях без іспытаў. Карацей кажучы, медаль для іх - два з паловай месяцы стопрацэнтнага рэлаксу і… гарантыя таго, што яны ўжо студэнты.
Дарэчы, пачынаючы з 1994 года, беларускія выпускнікі школ атрымліваюць медалі айчыннай вытворчасці. Вырабляюць узнагароды спецыялісты УП “Цеплаабменная апаратура і парашковая металургія”.

Галіна АНТОНАВА.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений