Ад роднай мовы да патрыятызму

 

Ад роднай мовы да патрыятызму

Образование
27.11.2023
468
У сярэдняй школе №3 прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. 

Ва ўстанове адукацыі  навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, інтэрактыўнай гульні “Маё любімае слова на беларускай мове”, на перапынках гулялі ў беларускія народныя гульні. Таксама былі праведзены інфармацыйныя хвілінкі “Наша родная, беларуская...”. Вучні спаборнічалі ў квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова “, а таксама ў іншых інтэрактыўных турнірах і конкурсах.

Школьны музей гасцінна расчыніў дзверы для пяцікласнікаў, дзе кіраўнік музея Ларыса Багдасар’ян правяла цікавую інтэрактыўную экскурсію “Беларуская хатка“. Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з прадметамі побыту нашых продкаў.

Таксама  ў межах Тыдня роднай мовы прайшло мерапрыемства ў раённай дзіцячай бібліятэцы "Гучы, роднае слова". Усе мерапрыемствы планаваліся з улікам узроставых асаблівасцей, а таксама з улікам вучнёўскай ініцыятывы, каб кожны  вучань штосьці ўзяў для сябе, зразумеў , адчуў.

Валодаць роднай мовай – значыць быць беларусам, бо праз любоў і павагу да сваёй мовы выхоўваецца  галоўная рыса ва ўсе часы ва ўсіх народаў — патрыятызм.

Васьмікласнікі наведалі дзіцячую бібліятэку.jpg

Васьмікласнікі наведалі дзіцячую бібліятэку.

Вучні 7класа падчас моўнага турніра..jpg

Вучні 7 класа падчас моўнага турніра.

Вучні 9 класа спаборнічаюць  у квэст-гульні “ Пагуляем у роднае слова “..jpg

Вучні 9 класа спаборнічаюць у квэст-гульні " Пагуляем у роднае слова ".

Пяцікласнікі ў школьным музеі.jpg

Пяцікласнікі ў школьным музеі.


         Галіна Мінкевіч,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3.


 

Статьи по теме: