Шосты школьны дзень: калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я

 

Шосты школьны дзень: калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я

Образование
26.09.2023
381
Вельмі цікава прайшоў шосты школьны дзень узаемадзеяння з сям’ёй у Асінаўшчызненскай пачатковай школе. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі навучэнцы першага класа, іх бацькі і сястрычкі.

Для правядзення гульнявой праграмы “Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я” ўсе прысутныя раздзяліліся на дзве каманды “Супер-сям’я” і “Дружная сямейка”. Пачалі з размінкі: падбіралі асацыяцыі да слова “сям’я”, слухалі і абмяркоўвалі легенду. Потым адбыўся конкурс “Сямейная азбука”. Каманды па чарзе характарызавалі сям’ю прыметнікамі, якія пачыналіся з першых літар слоў “сям’я”, “любоў”, “вернасць”. Самымі цікавымі былі конкурсы “Казкі” і “Песні”. Дзеці з задавальненнем адгадвалі казкі, а дарослыя дружна спявалі песні. Конкурс “Адгадай-ка” сплаціў усіх удзельнікаў – адказвалі дружна хорам. Дастойна паказалі сябе каманды ў конкурсах “Кулінарыя” і “Інтэлект”, крыху цяжэй было справіцца з прыказкамі.

Напрыканцы конкурсаў дзве каманды набралі па 29 балаў. Усе былі вельмі задаволеныя. Падводзячы вынік мерапрыемства, хлопчыкі і дзяўчынкі, мамы і таты склалі прыгожыя сінквейны на тэму “Сям’я”. Усе прысутныя атрымалі шмат прыемных эмоцый. Гульнявая праграма пакінула на памяць аб сабе добры і сонечны настрой.

Удзельнікі мерапрыемства.jpg

Удзельнікі мерапрыемства.

Сумеснае абмеркаванне задання.jpg

Сумеснае абмеркаванне задання.

Наталля ПАРЖОН,

настаўнік пачатковых класаў

Асінаўшчызненскай пачатковай школы.




Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях