“Гучней гучы, мова родная мая”. Выхаванцы смаргонскага дзіцячага садку №15 адзначылі Дзень роднай мовы

Наука и образование
21.02.2018 11:42
Дзень роднай мовы адзначаецца па рашэнні ЮНЕСКО з 21 лютага 1999 года. Не застаўся ў баку ад гэтай важнай падзеі і наш дзіцячы сад.

Родная мова Сморгонь дс15.jpg

З выхаванцамі сярэдняй групы была праведзена музычная забава “Гучней гучы, мова родная мая”. Галоўная мэта музычнай забавы – паказаць дзецям, што беларуская мова вельмі мілагучная і прыгожая, што яе неабходна шанаваць і паважаць.  

У святочна прыбранай музычнай зале красаваліся прыгожыя даматканыя ручнікі. На сталах быў расстаўлены гліняны посуд і беларускія народныя гліняныя і саламяныя цацкі.

Дзеці з захапленнем спявалi беларускiя песнi: «Цiк-так, ходзiкi», «Чапарушачка». Распавядалi вершы, прыказкi і прымаўкi. З вялiкiм задавальненнем яны прынялі ўдзел у пастаноўцы казкі «Каток – залаты лабок”. Разам з вясёлым хлапчуком Саўкай гулялi ў беларускія народныя гульні. У завяршэнні свята адбылася экскурсія ў чароўны свет кнігі «Беларускія кнігі – дзецям».

Такiя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям з пашанай ставіцца да сваёй нацыянальнай культуры, любiць i паважаць родную мову.

Ванда ЖЫВАТКЕВІЧ, музычны кіраўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №15 г.Смаргоні”.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений