Як малышы са смаргонскага восьмага садка святкавалі Дзень роднай мовы ў цырульні

Наука и образование
21.02.2018 11:06
1291
Кожны год беларускамоўная група №12 святкуе 21 лютага Дзень роднай мовы, бо для нас гэта важна. Звычайна на гэта свята чытаюць вершы на беларускай мове, паказваюць драматызацыі, запрашаюць у госці беларускамоўных пісьменнікаў. Мы вырашылі парушыць стэрэатыпы і пайсці на экскурсію ў мясцовую цырульню. Таму што беларуская мова жыве не толькі ў вершах і песнях, як гістарычная з’ява, яна прыгожа і арганічна акружае нас у паўсядзенным жыцці.

1.0.jpg

У цырульню выхаванцы адправіліся не адныя, а разам з любімымі лялькамі, каб даведацца, якія прычоскі можа для іх зрабіць  сапраўдны майстар. Такіх дзіўных кліентаў згадзілася прыняць майстрыца цырульні  “Мята”. Здаецца, што ўжо сама назва выклікае нейкае прадчуванне задавальнення. І нездарна, утульнай памяшканне, добразычлівасць майстрыцы і віртуезныя рухі яе ўмелых рук зачаравалі дзяцей. Спачатку адной з лялек мылі і сушылі галаву, потым абмяркоўвалі і рабілі прычоску, гутарылі пра розныя колеры валасоў, разглядалі прафесійную палітру колераў цырульніка, выявы прычосак для хлопчыкаў і дзяўчынак у модных журналах. Малышы ў сваю чаргу расказвалі наперабой пра асабістыя сродкі гігіены, якімі яны карыстаюцца дома.Гэта быў сапраўдны майстар-клас па догляду за валасамі!

9.jpg

3.1.jpg

2.1.jpg

У гэты дзень не толькі лялькі пайшлі ў садок з новымі прычоскамі, але і дзяўчынцы-мадэлі Леры пашчасціла пабыць ў крэсле кліентаў і ўдасканаліць сваю грыўку. Падчас сваей працы майстрыца расказала і паказала  выхаванцам  прылады працы цырульніка, засяродзіла ўвагу на правілах бяспекі пры іх выкарыстанні дарослымі, с задавальненнем адказала на пытанні дзяцей. Не засталіся па-за ўвагай дапытлівых  маленькіх кліентаў  дыпломы аб адукацыі майстрыцы, якія віселі на сцяне, і штучны манікен з прыгожай укладкай. А крэсла для маленькіх дзетак выклікала замілаванне.

5.jpg

7.1.jpg

7.2.jpg

Зразумела, што пасля такой экскурсіі пашырыўся не толькі светапогляд малышоў, але і значна папоўніўся слоўнік новымі беларускімі словамі-назвамі. Выхаванцы атрымалі пэўныя веды, станоўчыя эмоцыі, а майстрыца цырульні – вопыт зносін на беларускай мове. У канцы экскурсіі, у якасці падзякі дзеткі падарылі майстрыцы невялікую самаробную ляльку-траўніцу з мятай унутры.

15.0.jpg

16.jpg

Хай  прыемны водар мяты і чароўныя здольнасці лялькі-абярэга вабяць да сябе новых задаволеных кліентаў.

Эдзіта Бранцэвіч, выхавальнік дашкольнай установы.

Аўтар фотаздымкаў Таццяна Зайко.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений