Талентамі ганарыцца школа

Общество
12.06.2015 08:04
868
У сярэдняй школе №5 у чарговы раз прайшоў конкурс “Вучань года”. На мерапрыемстве прысутнічалі спонсар, намеснік апякунскага савета.

Дырэктар школы Раіса Захарыч у сваім выступленні адзначыла, што конкурс праводзіцца ў школе сёмы раз і выбраць найлепшых было не так проста, бо ўсе дзеці, безумоўна, таленавітыя і вартыя перамогі. Да конкурсу вучні...
У сярэдняй школе №5 у чарговы раз прайшоў конкурс “Вучань года”. На мерапрыемстве прысутнічалі спонсар, намеснік апякунскага савета.

Дырэктар школы Раіса Захарыч у сваім выступленні адзначыла, што конкурс праводзіцца ў школе сёмы раз і выбраць найлепшых было не так проста, бо ўсе дзеці, безумоўна, таленавітыя і вартыя перамогі. Да конкурсу вучні падрыхтавалі прэзентацыі аб сабе і спісы са сваімі дасягненнямі, якія і былі прадстаўлены аўдыторыі. Хочацца адзначыць, што ўсе ўдзельнікі аднесліся сур’ёзна і былі добра падрыхтаваныя. Наша школа сапраўды багатая на таленты, таму журы было вельмі цяжка вызначыць пераможцаў, выбраць з лепшых самых лепшых. Удзел і перамогі ў аліміядах розных узроўняў, актыўнасць у грамадскім жыцці школы, горада і раёна, спартыўныя і музычныя дасягненнні – гэта толькі маленькая частка таго, чым можа пахваліцца наша школа.
Нягледзячы на тое, што ўсе вучні добра адукаваныя, усебакова развітыя і на самай справе вартыя перамогі, журы ўсё ж выбрала самых лепшых. Нельга не сказаць пра тое, што ўдзельнікі, іх сябры і аднакласнікі вельмі хваляваліся і чакалі абвяшчэння вынікаў. У намінацыі “Разумнікі і разумніцы” сярод вучняў 8-9 класаў перамагла Анастасія Хрыстафорава, сярод 10-11 класаў – Лізавета Цярэшка. У намінацыі «Гарэць самім, запаліць іншых» перамогу атрымала Валерыя Шорац, у намінацыях «Юны музыка і мастак» і «Да спартыўных вяршыняў» – Яўген Сініковіч і Дар’я Шульжыцкая. Пераможцы атрымалі падарункі і грашовае ўзнагароджанне ад школы і спонсара.
Напрыканцы мерапрыемства дырэктар школы, спонсар і пераможцы сфатаграфаваліся, каб папоўніць кнігу гісторыі нашай школы яшчэ адным адметным фотаздымкам.
Прыемныя хвіліны мерапрыемства працягнуў таленавіты Яўген Сініковіч сваім сольным канцэртам “Будзе светла…”.

Лізавета ЦЯРЭШКА,
выпускніца СШ №5.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений