Выхаванне мастацтвам

Общество
08.06.2015 11:42
813
“Без гукаў музыкі жыццё чалавека было б няпоўнае, глухое і беднае”. Хіба можна не пагадзіцца з вядомым кампазітарам Дзмітрыем Шастаковічам?
Да таго ж вучоныя выявілі, што заняткі музыкай могуць абараніць мозг чалавека ад заўчаснага згасання. Нават калі чалавек рэдка грае на музычным інструменце, у яго доўга зберагаецца вастрыня розуму, магчымасць аператыўна...
“Без гукаў музыкі жыццё чалавека было б няпоўнае, глухое і беднае”. Хіба можна не пагадзіцца з вядомым кампазітарам Дзмітрыем Шастаковічам?
Да таго ж вучоныя выявілі, што заняткі музыкай могуць абараніць мозг чалавека ад заўчаснага згасання. Нават калі чалавек рэдка грае на музычным інструменце, у яго доўга зберагаецца вастрыня розуму, магчымасць аператыўна прымаць правільныя рашэнні ў няпростых сітуацыях, а таксама лагічна мысліць. Музыка вядзе і да вяршынь камп’ютарных навук. Не выпадкова фірма Microsoft аддае перавагу супрацоўнікам, у якіх ёсць музычная адукацыя. Таму, дарагія бацькі, не сумнявайцеся: адпраўляйце сваё дзіця ў музыку.

Харэаграфічная кампазіцыя “Алеся” ў выкананні ўзорнага танцавальнага калектыву “Вілляначка”. Харэаграфічная кампазіцыя “Алеся” ў выкананні ўзорнага танцавальнага калектыву “Вілляначка”.


Сёлетнія выпускнікі школы мастацтваў. Сёлетнія выпускнікі школы мастацтваў.


Саліруе трубач Яўген МОЗЭР. Саліруе трубач Яўген МОЗЭР.


Традыцыйна навучальны год у школе мастацтваў імя М. К. Агінскага заканчваецца шыкоўным справаздачным канцэртам. На канец навучальнага года ў школе налічвалася 630 вучняў, каля 100 – наведваюць групы эстэтычнага развіцця і падрыхтоўчыя.
Для 72 вучняў гэты канцэрт стаў выпускным балем. З рук дырэктара школы Алены Малышавай яны атрымалі пасведчанні аб заканчэнні. Былі адзначаны і лепшыя настаўнікі, якія самі актыўна выступалі і чые вучні вылучыліся на розных конкурсах і фестывалях. І яшчэ адна ўзнагарода знайшла свайго героя: юная цымбалістка, неаднаразовая гераіня газетных матэрыялаў Анастасія Ванеева, якая ўдзельнічала ў сёмым рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, была ўдастоена спецыяльнага дыплома “Надзея”. Увогуле, гэты навучальны год быў багаты на розныя падзеі, выхаванцы ўстановы адстойвалі гонар школы ў 27 конкурсах, 12 з іх насілі статус міжнародных.

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.




Выпускнік Дзяніс ТАПУЦЬ прадэманстраваў цудоўнае валоданне інструментам. Сёлета ён плануе паступаць у музычны каледж. Выпускнік Дзяніс ТАПУЦЬ прадэманстраваў цудоўнае валоданне інструментам. Сёлета ён плануе паступаць у музычны каледж.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений