Патрэбна якасная колькасць

Общество
28.11.2014 09:05
984
У мінулую пятніцу прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай структуры рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Апошняя была створана якраз у лістападзе 2007 года для згуртавання грамадства і вырашэння задач па будаўніцтве моцнай і квітнеючай Беларусі. Спачатку гэта арганізацыя была рэгіянальнай, існавала толькі на Гродзеншчыне.


Удзельнікаў канферэнцыі вітала моладзь з раённага Дома культуры.
У...

У мінулую пятніцу прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай структуры рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Апошняя была створана якраз у лістападзе 2007 года для згуртавання грамадства і вырашэння задач па будаўніцтве моцнай і квітнеючай Беларусі. Спачатку гэта арганізацыя была рэгіянальнай, існавала толькі на Гродзеншчыне.




Удзельнікаў канферэнцыі вітала моладзь з раённага Дома культуры. Удзельнікаў канферэнцыі вітала моладзь з раённага Дома культуры.

У Смаргонскай раённай арганізацыі “Белая Русь” на першым часе налічвалася 145 чалавек. Але потым прыхільнікаў станавілася ўсё больш. Цяпер у ёй 1900 аднадумцаў. Аднак, як адзначыў у сваім справаздачным дакладзе старшыня гэтай мясцовай грамадскай структуры, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, неразумна гнацца за пустым павелічэннем колькасці радоў. Патрэбны якасны падыход. У арганізацыі павінны быць годныя людзі. У ліку такіх дырэктар “Смаргоньміжрайгаза” Валянцін Мядзвецкі, дырэктар аўтапарка №17 Мікалай Самайловіч, дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл Найдзіч і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзіслаў Галяк.
Раённая грамадская арганізацыя “Белая Русь” цесна супрацоўнічае на мясцовым узроўні з БРСМам (15 працэнтаў членаў арганізацыі складаюць людзі ва ўзросце да 31 года), ветэранскай арганізацыяй, згуртаваннем воінаў-інтэрнацыяналістаў, Беларускімі саюзамі афіцэраў і жанчын, актыўна падтрымлівае сувязь з усімі канструктыўнымі сродкамі масавай інфармацыі. Для работы са зваротамі грамадзян існуе грамадская прыёмная. Наладжана трывалая сувязь з мясцовай выканаўчай уладай.
Раённая грамадская арганізацыя “Белая Русь” падтрымлівае ўсе сацыяльна значныя праграмы ў раёне, пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца для працаўнікоў вёскі. Сёлета дапамагала арганізоўваць “Дажынкі” ў Солах. Пэўную патрыятычную работу праводзіць у навучальных установах, мае непасрэднае дачыненне да акцыі “Дапамажы сабраць партфель у школу”. Пытанні нараджальнасці таксама не застаюцца па-за ўвагай арганізацыі. Яе прадстаўнікі віншуюць мам, якія нарадзілі дзетак на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Новы год. Падтрымліваюцца юныя таленты, мнагадзетныя сем’і, іншыя, хто мае патрэбу ў дапамозе. “Галоўная задача арганізацыі – быць бліжэй да людзей”, - сказаў Генадзь Бычко.
Павелічэнне колькаснага і якаснага саставу раённай структуры рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” пастаянна знаходзіцца на парадку дня. Павінна быць больш “пярвічак” на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Кіраўнікі разумеюць, што члены “Белай Русі” – гэта апора ва ўсіх добрых справах не толькі лакальнага характару, але і ў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, павышэння дабрабыту народа.
“Вядома ж, у арганізацыі ёсць праблемы. Але мы не баімся цяжкасцей, паступова рухаемся наперад, дасягаем значных вынікаў, - сказаў Генадзь Бычко. - І ў гэтым немалая заслуга тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння раённай арганізацыі “Белая Русь” і цяпер у ліку актывістаў. Перакананні гэтых людзей з цягам часу не памяняліся, яны былі і застаюцца патрыётамі сваёй краіны. І гэта радуе, бо наперадзе важнейшая палітычная кампанія – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.




Сяргей ПІГАРАЎ (у цэнтры) з актывістамі “Белай Русі” Зянонам ГРЫШКЕВІЧАМ і Алай САВЕЛЬЕВАЙ. Сяргей ПІГАРАЎ (у цэнтры) з актывістамі “Белай Русі” Зянонам ГРЫШКЕВІЧАМ і Алай САВЕЛЬЕВАЙ.

У справаздачна-выбарнай канферэнцыі прыняў удзел і выступіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Яшчэ падчас працы ў Смаргонскім раёне ён узначальваў мясцовую арганізацыю “Белая Русь”. Добрым словам узгадаў папярэдняга старшыню гэтай грамадскай структуры Іосіфа Велькашынскага, адзначыў, што арганізацыя займала лідыруючыя пазіцыі не толькі на Гродзеншчыне, але і ў рэспубліцы. Уважліва выслухаўшы даклад старшыні мясцовай “Белай Русі” Генадзя Бычко, Аляксандр Вярсоцкі задаволена сказаў, што арганізацыя развівавецца, праводзяцца шматлікія мерапрыемствы. Але самазаспакойвацца нельга, неабходна рухацца наперад.
Першы намеснік старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Сяргей Пігараў назваў смаргонскую раённую структуру “велічынёй”. 1900 чалавек для такога рэгіёна і больш чым 6-працэнтны ахоп электаральнай базы – гэта нядрэнны паказчык. Калі палітычная партыя альбо рух маюць у сваіх шэрагах 10 працэнтаў электаральнай базы насельніцтва, то ім забяспечана перамога на выбарах. Мясцовай грамадскай арганізацыі трэба імкнуцца папоўніць свае рады. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на прадстаўнікоў моладзі, якія ва ўзросце 31 год вымушаны спыніць сваё членства ў БРСМ. Гэта правераныя на справе людзі, таму ім можна смела даваць рэкамендацыю для ўступлення ў грамадскую арганізацыю “Белая Русь”. Трэба ўмацоўваць тэрытарыяльныя арганізацыі “Белай Русі” пры сельсаветах. Першы намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Сяргей Пігараў папрасіў старшыню раённага Савета дэпутатаў Івана Рамановіча заняцца гэтай справай. Магутная «пярвічка» павінна быць і пры раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Гэта, па словах Сяргея Юр’евіча, будучыня тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі.
Сяргей Пігараў паведаміў аб арганізаванай кампаніі – радыё ад “Белай Русі”. Закуплены 1000 радыёпрыёмнікаў, на якія нанесены адпаведная сімволіка і парадкавыя нумары. Радыёпрыёмнікі размеркаваны на кожную вобласць і будуць раздадзены людзям, якія маюць у іх вострую патрэбу. Гэту дабрачынную акцыю рэспубліканская грамадская арганізацыя “Белая Русь” праводзіць пастаянна.
Летась Сяргей Юр’евіч пабываў у СШ №7 нашага горада, дзе яму паказалі выстаўку рукадзелля. Таму пасля выступлення прадстаўніцы гэтай школы ён прапанаваў арганізаваць конкурс на лепшую работу з падручных матэрыялаў з сімволікай “Белай Русі”. Спачатку ў раёне, потым у вобласці і, можа, нават у рэспубліцы. Гэта мерапрыемства будзе несці ідэалагічную, інфармацыйную і прапагандысцкую нагрузку.
Першы намеснік старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” парэкамендаваў кіраўніцтву аднайменнай мясцовай структуры больш цесна супрацоўнічаць з калегамі з суседніх раёнаў, абменьвацца вопытам работы. Ён таксама выказаў удзячнасць за тое, што на Смаргоншчыне змаглі захаваць буйнейшую ў Гродзенскай вобласці арганізацыю “Белая Русь” і ўручыў грамату намесніку начальніка раённага вузла электрасувязі Уладзіміру Карнею за актыўны ўдзел у развіцці гэтай грамадскай арганізацыі.
Хаця старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч даўно ў шэрагах “Белай Русі”, але членскі білет не атрымаў. Таму падчас справаздачна-выбарнай канферэнцыі ва ўрачыстай абстаноўцы яго ўручыў Івану Іванавічу першы намеснік старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Сяргей Пігараў.
Іван Рамановіч адзначыў, што яму прыемна ўдзельнічаць у гэтым важным мерапрыемстве. І як старшыні раённага Савета дэпутатаў, і як старшыні пярвічнай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, якая створана ў райвыканкаме. Па яго меркаванні, мэты і задачы мясцовага Савета дэпутатаў і грамадскага аб’яднання ў многім супадаюць. Дэпутаты з’яўляюцца трывалым звяном паміж насельніцтвам і ўладай. Іван Рамановіч запэўніў, што разам з “Белай Руссю” будуць прыкладвацца намаганні па будаўніцтве моцнай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь.
Потым былі выбраны кіраўнік, члены савета, прэзідыума і кантрольна-рэвізійнай камісіі раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”.
Напрыканцы мерапрыемства старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Генадзь Бычко ўручыў сувеніры першаму намесніку старшыні аднайменнай рэспубліканскай грамадскай арганізацыі Сяргею Пігараву і падарункі найбольш актыўным членам мясцовай структуры за выконваемую імі работу.


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений