Медалі, падзякі, новыя пагоны

Общество
26.09.2014 08:19
970
Начальнік РАУС Вячаслаў СТРАЧЫНСКІ (справа) віншуе з узнагародай маёра міліцыі Паўла СІДАРОВІЧА.
Цёплым сонечным надвячоркам бабінага лета на мемарыяльным комплексе, прысвечаным Першай сусветнай вайне, прагучала каманда:
- Смірна! Раўненне налева!
- Таварыш палкоўнік. Асабовы састаў Смаргонскага гарнізона для праходжання агульнагарнізоннага інструктажу пастроены. Дакладвае намеснік начальніка райаддзела міліцыі падпалкоўнік Анатоль Шчасны.
Вячаслаў Страчынскі прывітаў супрацоўнікаў...
Начальнік РАУС Вячаслаў СТРАЧЫНСКІ (справа) віншуе з узнагародай маёра міліцыі Паўла СІДАРОВІЧА. Начальнік РАУС Вячаслаў СТРАЧЫНСКІ (справа) віншуе з узнагародай маёра міліцыі Паўла СІДАРОВІЧА.

Цёплым сонечным надвячоркам бабінага лета на мемарыяльным комплексе, прысвечаным Першай сусветнай вайне, прагучала каманда:
- Смірна! Раўненне налева!
- Таварыш палкоўнік. Асабовы састаў Смаргонскага гарнізона для праходжання агульнагарнізоннага інструктажу пастроены. Дакладвае намеснік начальніка райаддзела міліцыі падпалкоўнік Анатоль Шчасны.


Вячаслаў Страчынскі прывітаў супрацоўнікаў міліцыі і дружыннікаў, якія выстраіліся ў некалькі шарэнгаў на пляцоўцы каля манумента “Крылаты геній салдацкай славы”. Спачатку начальнік райаддзела міліцыі паведаміў дзве прыемныя навіны. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які ў гэты дзень праводзіў у Смаргоні прыём грамадзян, станоўча ацаніў аператыўна-службовую дзейнасць райаддзела міліцыі. Кіраўнік ведамства падтрымаў прапанову аб узвядзенні ў нашым горадзе новага будынка РАУС, пад які ўжо выдзелена пляцоўка.
Вячаслаў Казіміравіч звярнуў увагу асабовага саставу РАУС на правядзенне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы крадзяжоў і негатыўных з’яў у сямейна-бытавой сферы. У гэты час якраз праводзіцца акцыя “Стоп насіллю!”. Дарожныя службы павінны своечасова рэагаваць на паведамленні грамадзян, якія тычацца ўчынення злачынстваў у грамадскіх месцах. На маршрутах патрулявання неабходна звяртаць увагу на асоб, якія распіваюць спіртныя напіткі альбо знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Перад правядзеннем міліцэйскага інструктажу было некалькі прыемных момантаў. Ветэран унутраных спраў Валерый Хвалько ўручыў табельную зброю (пісталет Макарава) маладым супрацоўнікам - лейтэнантам міліцыі Яўгену Шапялю і Аляксандру Власенку. Першы - інспектар дарожна-патрульнай службы, другі - участковы інспектар міліцыі.
Звяртаючыся да маладых міліцыянераў, Валерый Уладзіміравіч сказаў:
- Гэта баявая зброя, таму вы павінны берагчы яе, ведаць, у якіх выпадках яна прымяняецца.
Начальнік РАУС Вячаслаў Страчынскі павіншаваў капітана Ганну Аўгусціновіч з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання “маёр міліцыі” і ўручыў ёй новыя пагоны, на якіх золатам адсвечвалі дзве вялікія зоркі.
Падзяка была аб’яўлена маёру Паўлу Сідаровічу за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, умелыя прафесійныя дзеянні, ініцыятыву і настойлівасць пры выкананні задач, пастаўленых кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў па забеспячэнні аховы грамадскага парадку і бяспекі грамадзян падчас сёлетняга правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску.
За ўмелыя прафесійныя дзеянні, праяўленую пры правядзенні службовых мерапрыемстваў ініцыятыву, быў адзначаны падзякай упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама маёр міліцыі Міхаіл Жураўлёў, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
Ваенны камісар райваенкамата Леанард Гружэўскі ўручыў медаль “70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” маёру міліцыі Валерыю Ярмолаву, маёру міліцыі Паўлу Сідаровічу, маёру міліцыі Аляксандру Сілевічу, маёру міліцыі Дзянісу Рогачу, капітану міліцыі Віктару Караваю, капітану міліцыі Валерыю Шутовічу, лейтэнанту міліцыі Аляксандру Шчаснаму.
Пасля давядзення інфармацыі аб стане аператыўнай абстаноўкі ў горадзе і сельскай мясцовасці прагучаў загад аб заступленні на ахову грамадскага парадку, і падраздзяленні райаддзела міліцыі накіраваліся да месцаў нясення службы.


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений