Галоўная ўзнагарода – смех

 

Галоўная ўзнагарода – смех

Общество
10.02.2024
458
Як вядома, смех стымулюе сінтэз гармонаў шчасця – эндарфінаў, а значыць, дапамагае змагацца з маркотай і дэпрэсіяй. Менавіта гумарам лечаць людзей удзельнікі тэатра мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп” на працягу вось ужо 10 гадоў.

У 2014 годзе ў Крэўскім ДК быў арганізаваны тэатр гумару, нязменным кіраўніком якога з’яўляецца Алена Міхалькевіч. Ужо і пералічыць немагчыма колькасць створаных мініяцюр і вобразаў, у якія давялося пераўвасабляцца крэўскім артыстам.

IMG_9289.JPG

SAM_3109.jpg

“Са сваімі гумарыстычнымі сцэнкамі мы пабывалі, бадай, ва ўсіх клубах і ДК Смаргоншчыны, выступалі ва ўстановах культуры Ашмянскага, Астравецкага, Валожынскага, Іўеўскага, Навагрудскага раёнаў, - кажа Алена Віктараўна. - Мы пастаянна ўдзельнічаем у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў, па выніках якога праходзіць тэатральнае свята “Несцерка запрашае”. Журы ніколі не пакідае нас без узнагародаў”.

Пяты год запар у аграгарадку ладзіцца брэндавае свята гумару “Крэўскія жарты”. Імпрэза звычайна пачынаецца з традыцыйнага рытуалу: ганаровыя госці распільваюць бервяно пілой “Цешчын язык”. А потым, на працягу некалькіх гадзін, публіка жыве ў атмасферы жартаў і гумару. Прыпамінаецца адно са святаў, калі арганізатары вырашылі абвергнуць вядомы выраз: “Нявестаў з Крэва не бяруць, парасят – не купляюць”. Свацця Агрэпіна Закадрышчанка, ролю якой цудоўна сыграла Алена Міхалькевіч, усіх крэўскіх нявест выдала замуж за заморскіх жаніхоў.

IMG_9279.JPG

IMG_4182.JPG

SAM_4979.jpg

Цудоўна пераўвасабляюцца ў камічных герояў не толькі сама Алена Віктараўна ды яе калега, загадчыца Крэўскага ДК Жанна Барташ, але і звычайныя жыхары Крэва – Марыя і Андрэй Капышы, Анастасія Маршалак і многія іншыя.

Як вядома, лепшая ўзнагарода для коміка – не “Оскар” і не “Залатая маска”, а калі зала ўзрываецца ад моцнага смеху. Менавіта гэтай узнагародай могуць з поўным правам ганарыцца ўдзельнікі тэатра мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп”.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов