Танцуй пад сваю музыку. У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Смаргонскія найгрышы – нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”

 

Танцуй пад сваю музыку. У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Смаргонскія найгрышы – нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”

Общество
24.03.2023
1224
Танцы “Субота”, “Балаган”, полька “шабасоўка”, полька завадная… Сучасная моладзь мала ведае пра тыя мелодыі, пад якія танцавалі іх бабулі і дзядулі. Але тыя, хто пабываў на адкрыцці выставы “Смаргонскія найгрышы – нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”, не толькі папоўнілі свае веды ў гэтым кірунку, але і мелі магчымасць пачуць народную музыку.

2.jpg

3.jpg

IMG_9616.JPG

“За апошнія дзесяцігоддзі Смаргоншчына стала асяродкам адраджэння разнастайных адгалінаванняў традыцыйнай беларускай культуры. Але асаблівае месца займае  народная музыка, - адзначыла падчас адкрыцця вядучая імпрэзы, навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна. - Сёняшняя ўнікальная выстава дэманструе нам адну з каштоўнасцей  у скарбніцы Смаргонскіх традыцый – найгрышы. Сёння мы будзем гаварыць пра ўнікальную народную музыку, што патрапіла ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, пра таленты самадзейных музыкантаў Смаргоншчыны”.

1.jpg

5.jpg

…І загучалі мелодыі вясковых варыяцый Смаргоншчыны… Іх выканалі носьбіты народнай музычна-інструментальнай традыцыі: калектыў інструментальнай музыкі «Кушлянская капэла» (РЦК) і дзіцячы ансамбль народнай музыкі «Гулянок» (школа мастацтваў імя М. К. Агінскага).

IMG_9645.JPG

IMG_9655.JPG

Граў на імпрэзе і самадзейны музыка Вячаслаў Тумаш. Мужчына родам з Вішнева, навучыўся граць на слых. Мелодыі выконваў на інструменце, які купіў у 1975 годзе на Украіне, калі вяртаўся пасля службы ў арміі. 

У 2022 годзе традыцыйны музычна-інструментальны выканальніцкі стыль  «Смаргонскія  найгрышы»  ўключаны ў «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь». Папярэднічала гэтаму вялікая праца метадыста па музеях і ГКС Смаргонскага раёна Алены Бобінай, якую пазней завяршыла Наталля Чудакоўская.

7.jpg

Пра каштоўнасць смаргонскіх найгрышаў распавяла прысутным начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

8.jpg

Аўтар гэтых радкоў прысутным расказала пра жыццёвы і творчы лёс самадзейных музыкантаў Смаргоншчыны. У 2019 і 2020 гадах на старонках газеты “Светлы шлях” (у праекце “З крыніц народных, жыватворных”) былі надрукаваны каля дзясятка нарысаў пра музыкаў, якія пазней былі сабраны пад адну вокладку – і выйшла кніга “Самародкі”.

Пасля сябе самародкі са Смаргоншчыны пакінулі не толькі музычную спадчыну, але і памяць, якую зберагаюць іх родныя. На ўрачыстасці прысутнічалі дачкі цымбаліста і акардэаніста Станіслава Гоіча з вёскі Круні і дачка акардэаніста Станіслава Казлоўскага з вёскі Малінавай (да 1980 - жыў у Дубатоўцы).  

IMG_9612.JPG

IMG_9620.JPG

IMG_9631.JPG

А пасля вядучая прапанавала гасцям пазнаёміцца з выставай, на якой прадстаўлены фотаздымкі музыкаў,  музычныя інструменты, у тым ліку і самаробныя, аўдыязапісы носьбітаў розных пакаленняў музыкаў.

9.jpg

10.jpg

IMG_9624.JPG

IMG_9650.JPG

Выстава будзе працаваць да 21 красавіка.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара і Дзмітрыя ЯРМАКА.