У капліцы ў Залессі адбылася ўрачыстасць

 

У капліцы ў Залессі адбылася ўрачыстасць

Общество
20.11.2022
656
Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці — Маці Божай Вастрабрамскай, сёння адбылася ў капліцы ў Залессі.

Абраз Маці Божай Вастрабрамскай займае цэнтральнае месца ў залескай капліцы. Сёння на святой імшы тут сабраліся вернікі, каб узнесці Міласэрнай Маці свае шчырыя малітвы. 

Да Маці Божай Вастрабрамскай людзі здаўна прыходзілі ў многіх патрэбах. Марыйнае святло з неверагоднай моцай свеціць у грахоўнай цемры. Менавіта яна выслухоўвае і заносіць да Сына свайго адзінага ўсе просьбы і звароты зямных дзяцей.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg



Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.