З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем

 

З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем

Общество
22.02.2022
1081
З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў яслях-садзе №6 г. Смаргоні прайшоў тэматычны дзень «З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем».

выхаванцы сярэдняй групы № 8, старэйшай групы № 11 падчас інсцэніроўкі беларускай народнай казкі «Зайкава хатка».jpg

Выхаванцы сярэдняй групы № 8, старэйшай групы № 11 падчас інсцэніроўкі беларускай народнай казкі «Зайкава хатка».

З велізарным задавальненнем выхаванцы прынялі ўдзел у тэатралізаванай пастаноўцы па матывах беларускай народнай казкі «Зайкава хатка». Падчас інсцэніроўкі дзеці пазнаёміліся з нацыянальным касцюмам, прадметамі побыту, пранікнуліся нацыянальным каларытам.

Дзякуючы гульням «Вуснамі дзіцяці», «Даскажы слова», «Трэці лішні», «Апорныя словы», «Выправі памылку» выхаванцы актуалізавалі веды па зместу беларускіх казак: адгадвалі назвы казак, расказвалі па відэасюжэтах фрагменты казак, успомнілі імёны казачных герояў.

З беларускімі казкамі дзеці маглі пазнаёміцца на арганізаванай выхавальнікам кніжнай выставе.

Кніжная выстава беларускіх казак.jpg

Кніжная выстава беларускіх казак.

Завяршыўся дзень праглядам мультфільма «Каток – залаты лабок» на беларускай мове.

Алеся Кабак,

выхавальнік ясляў-сада №6 г. Смаргоні.


Статьи по теме: