Дзень роднай мовы прайшоў у СШ №7

 

Дзень роднай мовы прайшоў у СШ №7

Общество
21.02.2022
1827
Дзень роднай мовы адзначаецца ў краіне 21 лютага. Гэта дзень, калi варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць i думаць па-беларуску здольны ­кожны. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

IMG_20220218_150020.jpg

Вучні 7 “Б” класа – каманда “Васількі”.

У фармаце свята ў сярэдняй школе № 7 былі праведзены квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова” для вучняў 7 “Б” класа, інтэлектуальная гульня “Моваведка” для вучняў 7-8 класаў. Удзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як яна гучыць не толькі на ўроках. “Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй  хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, – зазначаў Янка Сіпакоў.

Абавязковая ўмова гульняў – павінна гучаць толькі беларускае слова. Падчас спаборніцтваў панавала атмасфера ўважлівасці, актыўнасці, радасці, што садзейнічала плённай працы. Чатыры каманды вучняў 7 “Б” класа: “Краскі”, Званочкі”, “Каласочкі”, “Васількі” – выконвалі заданні на пунктах маршрута: “Загадкі”, “Перакладчыкі”,  “Веру – не веру”, “Знаўцы беларускага фальклору”,  “Шыфравальшчык”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, ”Літаратурная крыжаванка”. Пераможцай стала каманда “Каласочкі”. Удзельнікам гульні “Моваведка” неабходна было ўспомніць вядомае, прымяніць веды ў новай сітуацыі, праявіць знаходлівасць і кемлівасць. Перамагла зборная каманда: вучні 7 “Б”, 7 “Д”, 8 “А” класаў.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічаюць усведамленню таго, што ў кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях… Нарэшце, у генах людзей, якія праз дзесяцігоддзі перададуць яе сваім дзецям і ўнукам.

Людміла Пашкевіч,

класны кіраўнік 7 “Б” класа

сярэдняй школы № 7 г.Смаргоні.