Абласны дыктант пісалі ў СШ №7

 

Абласны дыктант пісалі ў СШ №7

Общество
21.02.2022
736
«Родная мова павінна быць галоўнай асновай і агульнай адукаванасці, і адукацыі кожнага з нас», - пісаў паэт, гісторык, крытык, грамадскі дзеяч Пётр Вяземскі. Сапраўды, адукацыя не заканчваецца з атрыманнем атэстата або дыплома. Самаразвівацца, самаўдасканальвацца чалавек можа і павінен на працягу ўсяго свайго жыцця.

Гродзенскі абласны дыктант пішуць настаўнікі, работнікі і бацькі вучняў СШ №  7..JPG

Гродзенскі абласны дыктант пішуць настаўнікі, работнікі і бацькі вучняў СШ № 7.

Напісанне Гродзенскага абласнога дыктанта ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы - выдатная магчымасць не толькі папулярызаваць беларускую мову, удасканаліць веды, але і праверыць узровень пісьменнасці яго ўдзельнікаў.

У сяйэдняй школе №7 г. Смаргоні абласны дыктант, прысвечаны Году гістарычнай памяці, пісалі педагогі, работнікі, бацькі вучняў. 3 гэтай мэтай у школьнай бібліятэцы на перапынку дэманстраваўся відэаролік з прафесійным прачытаннем тэксту пад назвай «Музей паэта».

Пасля напісання дыктанта «вучні» мелі магчымасць праверыць і ацаніць сваю работу. Найлепшы вынік атрымаўся ў сакратара па вучэбнай рабоце школы Святланы Аўгусціновіч.

Святлана Аўгусціновіч напісала абласны дыктант выдатна..JPG

Святлана Аўгусціновіч напісала абласны дыктант выдатна.

Дзелячыся ўражаннямі, удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што змест тэксту быў цікавым і актуальным, але разам з тым і складаным па правапісу і пунктуацыі. Падчас напісання дыктанта дарослыя адчулі асалоду ад магчымасці вярнуцца ў дзяцінства і хваляванне, а недзе нават і страх, каб не зрабіць памылку. Бацькі вучняў прызналіся, што, пішучы дыктант, зразумелі сваіх дзяцей і цяпер лішні раз падумаюць, перш чым асуджаць іх за дрэнную адзнаку.

Удзел у напісанні абласнога дыктанта дапамог дарослым не толькі ўзнавіць свае веды па арфаграфіі і пунктуацыі, але і адчуць смак беларускага слова.

Марыя ГОВІЧ,

настаўніца рускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы №7.