Агеньчык роднай вёскі і бацькоўскай хаты хай не пагасне...

Общество
13.06.2014 08:29
1464
Заліхвацкі танец у выкананні “залатых” юбіляраў Ганны і Міхаіла ЧЫЖЭЎСКІХ.
У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе нарадзіўся, вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа, бо тут заўсёды ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога…
Усяго...
Заліхвацкі танец у выкананні “залатых”              юбіляраў Ганны і Міхаіла ЧЫЖЭЎСКІХ. Заліхвацкі танец у выкананні “залатых” юбіляраў Ганны і Міхаіла ЧЫЖЭЎСКІХ.

У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе нарадзіўся, вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа, бо тут заўсёды ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога…
Усяго дзясятак кіламетраў ад Смаргоні - і ты аказваешся ў маляўнічым кутку Смаргоншчыны, у вёсцы Галяшонкі. Галоўнае яе багацце - цудоўная прырода і гасцінныя людзі. Месца, якое не хочацца пакідаць.




Танцуюць усе! Танцуюць усе!

У мінулую нядзелю тут ладзілі свята вёсак Галяшонкі і Караваі. На святочна ўбраным падворку сабраліся не толькі жыхары, але і шматлікія госці. Публіку забаўлялі работнікі Бялкоўшчынскага Дома культуры, а ў перапынках паміж святочнымі нумарамі старшыня Каранёўскага сельсавета Валянціна Падляшчук уручала падарункі адметным людзям вёсак. Найперш былі адзначаны самыя пажылыя жыхары - Ганна Чыжэўская, Зінаіда Сасноўская, Актавія Чартовіч. І самая юная жыхарка - Насця Амбрасевіч.
Прэзенты падрыхтавалі для чатырох жанчын, якія выгадавалі траіх і больш дзяцей. Не забыліся пра тых, хто шчыраваў у сельскай гаспадарцы, у адукацыі, былую паштальёнку Рэгіну Янцэвіч.
Неўзабаве адзначаць “залатое” вяселле Ганна Мацвееўна і Міхаіл Аляксандравіч Чыжэўскія. У далёкім 1963 годзе пасля заканчэння педінстытута прыехала маладая Ганначка ў Караваі, тут знайшла свайго суджанага. Міхаіл усё жыццё адпрацаваў у сельскай гаспадарцы. За паўсотні гадоў яны не страцілі жыццёвы запал і каханне - гэта адразу адчуваецца і цешыць душу.




Ганна Аляксандраўна КАРАВАЙ (злева) доўгі час працавала даяркай. Актавію                Браніславаўну ЧАРТОВІЧ (справа) вядучыя свята ўзгадалі тройчы (жанчыне неўзабаве споўніцца 85 гадоў). Яна працавала даяркай і выгадавала чатырох дзяцей. Ганна Аляксандраўна КАРАВАЙ (злева) доўгі час працавала даяркай. Актавію Браніславаўну ЧАРТОВІЧ (справа) вядучыя свята ўзгадалі тройчы (жанчыне неўзабаве споўніцца 85 гадоў). Яна працавала даяркай і выгадавала чатырох дзяцей.

Старшыня сельсавета Валянціна Падляшчук адзначыла работу старасты вёсак Галяшонкі і Караваі: “Рэгіна Адамаўна Дубенка - чалавек неабыякавы да лёсу аднавяскоўцаў, вельмі адказны чалавек, мая вялікая памочніца, можна сказаць, правая рука ў вырашэнні ўсіх пытанняў, звязаных з гэтымі населенымі пунктамі”.
Святочнасці ў той дзень дадалі пірагі і букеты, якія прынеслі жыхары вёсак на імпрэзу. І яшчэ адзін неспадзяваны “бонус” свята - прыезд у Галяшонкі аўталаўкі. Найбольшым попытам карысталіся салодкія прысмакі - дзяцей на імпрэзе было нямала.
Напрыканцы святочны падворак поўнасцю запоўніўся людзьмі - танчылі практычна ўсе. Свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае. Над вёскай плыла музыка, гучалі песні і гоман тых, хто ўсім сэрцам любіць сваю малую радзіму, шануе свае карані, хто па праву заслужыў такое свята.


Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений