5 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

 

5 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Общество
05.09.2021
1323

8547.jpg

Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас са святам Днём беларускага пісьменства!

Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. За свой шлях свята прайшло праз усю краіну. Святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Для беларусаў слова, веды, духоўныя каштоўнасці заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця, апорай у пераадоленні цяжкасцей і перашкод.

Дзень беларускага пісьменства добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.

Шчыра жадаем усім шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.