З нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у яслях-садзе №6 прайшло святочнае мерапрыемства “Квітней, пад небам сінім, Беларусь!”.
“Квітней, пад небам сінім, Беларусь!”
Общество
02.07.2021
Разам з Васілём выхаванцы замацавалі веды пра родны горад, краіну – Рэспубліку Беларусь, славутасці сталіцы і малой радзімы.
З асобай меладычнасцю і чысцінёй выконвалі беларускія песні “Зайграй мне, дударачку”, “Васільковае лета”, гралі на музычных інструментах, танцавалі беларускую польку, гулялі ў дыдактычныя гульні “Славутыя мясціны Беларусі”, “Відарысы майго горада”.
Завяршылася мерапрыемста конкурсам малюнкаў на асфальце “Дзеці выбіраюць мір!”.