Вялікамыская базавая школа

 

Вялікамыская базавая школа

Общество
29.05.2021
1428
Апошні званок для кожнага выпускніка – значная дата, як і для школы. Пятнаццаць год назад апошні званок прагучаў для вучняў у сценах Вялікамыскай базавай школы. Яна, як і некаторыя малакамплектныя школы, закрылася, бо колькасць вучняў была невялікая.

выпускнікі і калектыў1967 г.jpg

Школа працавала з 1946 па 2006 год. Яе наведвалі вучні не толькі вёскі Вялікая Мыса, але і іншых вёсак: Галяшонкі, Караваі, Камунарка, Міхнічы, Базары, Глінна, а з канца 1980- х – вучні з вёсак Панара, Мігулі, Алешышкі.

Першым дырэктарам школы быў Іван Пятровіч Арэхаў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. Праз ўсё жыцце поруч з ім крочыла яго жонка – Арэхава Анастасія Макараўна. Падтрымлівала, дапамагала, раіла. Яна працавала настаўніцай пачатковых класаў і многіх вучняў з Вялікай Мысы і недалёкіх вёсак навучыла прыгожа пісаць і чытаць.

выпускнікі і калектыў1967 г .jpg

Амаль уся працоўная дзейнасць прайшла ў гэтай школе настаўніцы рускай мовы і літаратуры Казлоўскай Яніны Сільвестраўны, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Глушаковай Паліны Міхайлаўны, Балыша Мікалая Цімафеевіча – настаўніка працоўнага навучання і фізічнай культуры і выхавання, Чыжэўскай Ганны Мацвееўны – настаўніцы матэматыкі.

Пасля Арэхава І.П. дырэктарамі былі Сергуцін А.В., Гербік В.М., Амельянчык М.С., Усціновіч Т.І.

Колькі дакладна выпускнікоў выйшла са сцен школы за час яе існавання – не вядома. Але з 1951 па 1968 гг атэстат атрымалі 380 выпускнікоў, з 1978 па 2006 год –  174 выпускнікі, 20 з якіх атрымалі атэстаты з адзнакай.

калектыў настаўнікаў 1956 г.jpg

Сярод выпускнікоў школы ёсць  прадстаўнікі розных прафесій. Паколькі  школа была базавая, сярэднюю адукацыю вучні атрымлівалі ў другіх школах – або гарадскіх, або ў Суцькаўскай ці Крэўскай сярэдніх школах. Многія вучні паступалі ў вучылішчы і тэхнікумы. Сярод  выбітных навучэнцаў гэтай школы можна назваць Замара Міхаіла Іванавіча, які займаў пасаду дырэктара Бабруйскай ЦЭЦ-2, Харужыка Георгія Мікалаевіча, генеральнага дырэктара ААТ “Смаргоньсілікатабетон”, Южык (Харужык) Зою Мікалаеўну – займалася кадравай работай у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь,  Харужыка Міхаіла Іосіфавіча, які працаваў у складзе дыпламатычнай місіі ў Германіі, Сосна Уладзіміра Міхайлавіча, намесніка міністра рыбнай прамысловасці СССР, Сосна Уладзіміра Аркадзьевіча, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі БДУ, ваенурача Харужыка Алега Міхайлавіча, Скаскевіча Іосіфа Юльянавіча, які даслужыўся да звання палкоўніка і інш.

Сярод вучняў школы ёсць і тыя выпускнікі, што звязалі сваё жыцце з навучаннем дзяцей. Сярод іх:

Вішнеўская Ірына Чаславаўна, інспектар па пачатковай адукацыі  аддзела адукацыі Смаргонскага раёна;

Кубліцкая Таццяна Станіславаўна, метадыст па пачатковай адукацыі аддзела адукацыі Смаргонскага раёна;

Балыш (Шыш) Клаўдзія Міхайлаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры;

Ляпеха (Снежка) Гелена Іосіфаўна, настаўніца пачатковых класаў; Лапіцкая (Лявіцкая)  Таццяна Іванаўна, настаўніца пачатковых класаў; Цялега (Каравай) Алена Пятроўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры;

Балыш (Глінская) Ірына Віктараўна,настаўніца беларускай мовы і літаратуры;

Гяцэвіч Ганна Леапольдаўна, настаўніца хіміі;

Каравай Віталій Леанідавіч, настаўнік фізічнага выхавання;

Курманская (Глінская) Наталля Мікалаеўна, настаўніца біялогіі; Клачкевіч (Грудзіна) Тэрэса Эдуардаўна, настаўніца фізічнага выхавання;

Трус Таццяна Іосіфаўна, настаўніца пачатковых класаў;

Кляўцова Вольга Іосіфаўна, намеснік дырэктара па  пачатковых класах;

Кудаш (Ількевіч) Наталля Станіславаўна, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства.

Арэхаў 1-ы дырэктар школы.jpg

За свае амаль 70 год існавання калектыў школы зрабіў добую працу: годна выпусціў у дарослае жыццё юнакоў і дзяўчат з вёсак Вялікая Мыса, Глінна, Міхнічы, Галяшонкі,Базары і інш. Многія з іх сталі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Многія з іх працягваюць педагагічную дзейнасць.

 Наталля Кудаш, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”.

Статьи по теме: