2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

 

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Общество
02.04.2021
2988

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Дагавор аб супольнасці паміж дзвюма брацкімі дзяржавамі, заключаны 2 красавіка 1996 года, стаў зыходнай кропкай у стварэнні расійска-беларускага саюза. З таго часу Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй многае зроблена, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, вядзецца работа над навуковымі, інавацыйнымі праектамі.

Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўныя правы. Краіны разам право дзяць абаронную палітыку, узгадняюць узаемадзеянне на знешнепалітычнай арэне, рэалізуюць буйныя сумесныя праекты.

Дзве краіны радняць агульная гісторыя і культура. Раўнапраўе, узаемапавага, сяброўства – вось тыя асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца двухбаковае доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.