Школьнікі абмеркавалі пытанні VI Усебеларускага народнага сходу

 

Школьнікі абмеркавалі пытанні VI Усебеларускага народнага сходу

Общество
25.02.2021
214

25 лютага 2021 г. у сярэдняй школе № 7 Смаргоні ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшла дыялогавая пляцоўка «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы» з удзелам намесніка начальніка Сморгонскоо РАУС Анатоля Шчаснага.

1614251825262.jpg

У дыялогу са старшакласнікамі Анатоль Станіслававіч, як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, асвятліў пытанні, якія абмяркоўваліся на гэтым мерапрыемстве.

Анатоль Станіслававіч засяродзіў увагу на асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя пяць гадоў. Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, звяртаючыся да навучэнцаў, падкрэсліў: «Вы, моладзь, наша будучыня. Хутка вам трэба будзе ствараць сваю сям'ю. Шчаслівая сям'я – гэта адзін з ключавых прыярытэтаў далейшага развіцця краіны. Развіццё сацыяльнай сферы ў нашай краіне на першым месцы».

1614251825257.jpg

«Цяжка пазбегнуць будучыні», – сцвярджаў англійскі пісьменнік Оскар Уайльд. Хочацца спадзявацца, што ў нашых навучэнцаў іх будучыня будзе спакойнай і стабільнай.