Дзень роднай мовы ў гімназіі
Вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсе сачыненняў і эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць зямля мая, зямля бацькоў маіх” і конкурсе “Падарожжа па краіне Арфаграфія”. На гадзіне роднай мовы “Жыве ў вяках беларускае слова” гіназісты змаглі паказаць сваё майстэрства ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў пра мову. Літаратурная віктарына “Гучы, беларускае слова” і гульня “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” далі магчымасць праверыць свае веды па беларускай мове, а таксама узбагаціць свой слоўнікавы запас. Былі таксама арганізаваны вясёлыя перапынкі “Цяпло роднага слова”, на якіх дэманстраваліся беларускамоўныя відэаролікі, гучалі песні на роднай мове.
Вучні сёмых класаў сталі ўдзельнікамі квэст-гульні “З родным словам па жыцці”. Гульня садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці, маўленчай культуры, творчых здольнасцей. Дзеці разгадвалі рэбусы, загадкі, шарады, складалі прыказкі. У выніку перамаглі сяброўскія адносіны і добры настрой. Вучні старэйшых класаў на літаратурнай імпрэзе памяці Я.Янішчыц “Паэтка з божай іскрай” змаглі яшчэ раз дакрануцца да творчай спадчыны паэткі. Гучалі вершы пра мову, маці, каханне, радзіму. Гімназісты яшчэ раз пераканаліся, наколькі багатая і прыгожая беларуская мова.
Праведзеныя мерапрыемствы пакінулі незабыўны след у душы кожнага вучня і настаўніка, бо гэта не проста святкаванне Дня роднай мовы, а найперш дотык да роднага і спрадвечнага.