У свеце беларускай казкі

 

У свеце беларускай казкі

Общество
18.02.2021
1005

IMG-83bf5637bdecdf067f1ebbac86733ee5-V.jpg

У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства, ў межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” была арганізавана тэатральная  пастаноўка беларускай народнай казкі “Пчала і муха”.

IMG-f2bfe520fc779ec60547f04b30ce5f46-V.jpg

 Народныя казкі — найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з'явамі. Дзякуючы казцы,  дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам. Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам  уводзяць дзіця ў стыхію роднага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.